Э́шлі Коўл (англ.: Ashley Cole; нар. 20 снежня 1980, Стэпні, Лондан, Англія) — англійскі футбаліст (левы абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2001—2014), разам з якой шмат разоў удзельнічаў на чэмпіянатах свету і Еўропы. Вядомы, перш за ўсё, дзякуючы выступам за лонданскія «Арсенал» і «Чэлсі».

Футбол
Эшлі Коўл
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 снежня 1980(1980-12-20)[1][2][…] (43 гады)
Грамадзянства  Англія
Рост 176 см
Вага 103 кг
Пазіцыя левы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Чэлсі
Пасада трэнер
Маладзёжныя клубы
1997—1998 Англія Арсенал
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2006 Англія Арсенал 156 (8)
1999—2000   Англія Крыстал Пэлас 14 (1)
2006—2014 Англія Чэлсі 229 (7)
2014—2015 Італія Рома 11 (0)
2016—2018 Злучаныя Штаты Амерыкі Лос-Анджэлес Гэлаксі 86 (3)
2019 Англія Дэрбі Каўнці 9 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999 Англія Англія (да 20) 2 (0)
2002 Англія Англія (да 21) 4 (1)
2001—2014 Англія Англія 107 (0)
Трэнерская кар’ера
2019—2022 Англія Чэлсі акадэмія
2021—2022 Англія Англія (да 21) трэнер
2022—2023 Англія Эвертан трэнер
2023— Англія Чэлсі трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Чэлсі».

Клубная кар’ера правіць

З юнацкага ўзросту гуляў у «Арсенале». Пачынаў у якасці нападніка, першы матч за асноўную каманду згуляў 30 лістапада 1999 года супраць «Мідлсбра». Заключыў прафесійны кантракт 25 лютага 2000 года. Для атрымання гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Крыстал Пэлас», дзе згуляў 14 матчаў і забіў 1 гол і дапамог клубу захаваць месца ў лізе. Пасля траўмы асноўнага левага абаронцы «Арсенала» Сілвінью ўвосень 2000 года быў пастаўлены на яго месца. Паказваючы выдатную гульню, выцесніў бразільца з асноўнага складу.

У 2005 годзе Коўл быў абвінавачаны ў тым, што дамаўляецца аб пераходзе ў іншы клуб без апавяшчэння кіраўніцтва «Арсенала». Камісія Прэм’ер-лігі прызнала яго віну і 2 чэрвеня 2005 года аштрафавала на £100 000 за сустрэчу ў адной з лонданскіх гасцініц з Жазэ Маўрынью. Пададзеная ў жніўні апеляцыя была адхілена, але памер штрафу паменшылі да £75 000. Таксама за гэты інцыдэнт былі аштрафаваны клуб «Чэлсі» і сам Жазэ Маўрынью на сумы ў £300 000 і £200 000 (паменшаная да £75 000) адпаведна.

Нягледзячы на жаданне пакінуць «Арсенал», Коўл падпісаў новы кантракт 18 ліпеня 2005 года з зарплатай каля £70 000 у тыдзень. 31 жніўня 2006 годзе перайшоў у «Чэлсі» ў абмен на абаронцу Вільяма Галаса з даплатай у £5 млн.

7 ліпеня 2014 года Коўл падпісаў двухгадовы кантракт з «Ромай»[3][4]. Аднак замацавацца ў аснове рымскага клуба не здолеў. Улетку 2015 года галоўны трэнер рымлян Рудзі Гарсія абвясціў, што больш не разлічвае на Коўла, і той не быў уключаны ў заяўку на сезон, але застаўся ў клубе. 19 студзеня 2016 года Коўл афіцыйна разарваў кантракт з «Ромай»[5].

27 студзеня 2016 года было абвешчана аб пераходзе Коўла ў амерыканскі клуб «Лос-Анджэлес Гэлаксі»[6]. У студзені 2019 года вярнуўся ў Англію, стаўшы іграком клуба «Дэрбі Каўнці»[7], які ўзначальваў былы партнёр Коўла па «Чэлсі» Фрэнк Лэмпард. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.

У жніўні 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].

Трэнерская кар’ера правіць

З 2019 года стаў працаваць трэнерам у клубнай акадэміі лонданскага «Чэлсі». У ліпені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевай зборнай Англіі з захаваннем пасады ў «Чэлсі». У лютым 2022 года стаў памочнікам новага галоўнага трэнера «Эвертана» Фрэнка Лэмпарда. Быў звольнены разам з Лэмпардам у студзені 2023 года[9].

У красавіку 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Лэмпарда ў «Чэлсі»[10].

Дасягненні правіць

«Арсенал»:

«Чэлсі»:

Зноскі

  1. Ashley Cole // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ashley Cole // FBref.com
  3. Ashley Cole: Roma sign former Chelsea defender on two-year deal. BBC Sport
  4. Ashley Cole signs two-year contract to join Roma. The Guardian
  5. Эшли Коул расторг контракт с «Ромой». by.tribuna.com
  6. Эшли Коул подписал контракт с "Лос-Анджелес Гэлакси". football.by
  7. Эшли Коул подписал контракт с «Дерби» Лэмпарда. by.tribuna.com
  8. 38-летний Эшли Коул объявил о завершении карьеры. by.tribuna.com
  9. Футбол. "Эвертон" подтвердил увольнение Лампарда с поста главного тренера (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (24 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2023. Праверана 24 студзеня 2023.
  10. Футбол. Фрэнк Лэмпард назначен и.о. главного тренера "Челси" до конца сезона (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2023. Праверана 6 красавіка 2023.

Спасылкі правіць