Эўгеніюс Бартуліс

Эўгеніюс Бартуліс (літ.: Eugenijus Bartulis; нар. 7 снежня 1949 года, Каўнас, Літоўская ССР, СССР) — літоўскі каталіцкі біскуп. Ваенны ардынарый Літвы ў 2000—1010 гадах. Біскуп шаўляйскі з 28 мая 1997 года.

Эўгеніюс Бартуліс
Eugenijus Bartulis
Эўгеніюс Бартуліс
Герб
1-ы Біскуп шаўляйскі
з 28 мая 1997
Царква Рымска-каталіцкая царква
1-ы Ваенны ардынарый Літвы
25 лістапада 2000 — 19 чэрвеня 2010
Царква Рымска-каталіцкая царква
Пераемнік Гінтарас Грушас
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Месца працы
Нараджэнне 7 снежня 1949(1949-12-07) (74 гады)
Каўнас, Літоўская ССР, СССР
Прыняцце свяшчэннага сану 30 мая 1976

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння ў 1968 годзе сярэдняй школы ў Каўнасе вучыўся ў Каўнаскай семінарыі (1971—1976). Пасля паспяховага заканчэння семінарыі пасвечаны ў святары 30 мая 1976 года. Служыў у прыходах Кяльме, Радзвілішкіса і Каўнаса. У 1989 годзе стаў настаяцелем кафедральнага сабора Каўнаса. Выкладаў у Каўнаскай семінарыі, а ў 1996 годзе быў прызначаны яе рэктарам[1].

28 мая 1997 года быў прызначаны першым біскупам ізноў утворанай Шаўляйскія дыяцэзіі, кафедру якой ён займае па цяперашні час. Біскупская хіратонія адбылася 29 чэрвеня 1997 года, яе ўзначальваў архібіскуп Сігітас Тамкявічус. Пасля таго, як у 2000 годзе ў Літве быў створаны Ваенны ардынарыят, Бартуліс стаў яго першым главой. У 2010 годзе падаў у адстаўку з пасады ваеннага ардынарыя[1].

Зноскі

Спасылкі правіць