Юзаф Буйноўскі (польск.: Józef Bujnowski; 31 сакавіка 1910, маёнт. Аколіца–Рудава, цяпер Браслаўскі раён — 2001) — польскі паэт, гісторык літаратуры, літаратурны крытык, эсэіст.

Юзаф Буйноўскі
польск.: Józef Bujnowski
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 31 сакавіка 1910(1910-03-31), 1910[1] ці 18 сакавіка 1910(1910-03-18)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 2001(2001-02-15)[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, эсэіст, літаратурны крытык, рэдактар, журналіст, літаратуразнавец
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Крыж Храбрых афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзіўся ў непадалёку ад Браслава. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Дзісенскай гімназіі. У 1929 паступіў у Віленскі ўніверсітэт на філалагічнае аддзяленне. Быў адным з заснавальнікаў студэнцкага часопіса «Паласа», дзе былі надрукаваны яго першыя артыкулы. У 1934 рэдагаваў віленскі часопіс «Марш».

У 1935-38 Ю. Буйноўскі працаваў выкладчыкам у Браслаўскай прыватнай гімназіі. У Браславе падрыхтаваны і выдадзены ў мясцовай друкарні два зборнікі вершаў. У 1939 быў запрошаны на працу ў Вільню ў ліцэй імя Снядэцкіх, дзе выкладаў польскую мову.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў польскую армію і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях першых месяцаў вайны. У 1939-41 зняволены ў савецкім лагеры.

Пасля змагаўся з фашыстамі ў складзе польскай арміі генерала Андэрса, удзельнічаў у баявых дзеяннях 2-га корпуса на тэрыторыі Італіі. Падчас вайны працягваў займацца літаратурнай працай, супрацоўнічаў з ваеннымі выданнямі.

Ю. Буйноўскі ў 1946 стаў адным з заснавальнікаў польскага ПЭН клуба. У тым жа годзе пераехаў на пастаяннае жыхарства ў Англію, дзе займаўся выкладчыцкай, выдавецкай, літаратурнай дзейнасцю. Быў кіраўніком выдавецтва Польскага літаратурнага таварыства, утрымліваў уласную друкарню. З 1952 выкладаў у польскім замежным універсітэце ў Лондане. У 1956 абараніў кандыдацкую, у 1964 доктарскую дысертацыю і стаў прафесарам. Ю. Буйноўскі чытаў спецыяльныя курсы ў шэрагу вышэйшых навучальных устаноў Англіі, ва ўніверсітэтах Амстэрдама, Гайдэльберга.

Выбраная бібліяграфія правіць

Паэзія:

  • Pięknięty tor (1937?)
  • Piescią w twarz — kwiatami pod nogi (1939?)
  • Ręce do brzegu (1943)
  • Brzozom w płomieniach (1945)
  • Powroty (1947)
  • Rysy na pustce (1953)
  • Lipowy witraż (1954)
  • Odsyłacz w bezsens(1955)
  • Krawędzie (1956)
  • O kobietach, diabłach i rycerzu. Igraszka poetycka (1964)
  • Spod Gwiazdozbioru Wielkiego Psa (1987)

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  2. а б в г http://www.zppno.org/aktualnosci/biogramy-laureatow-nagrod-literackich/ Праверана 10 лютага 2021.

Літаратура правіць

  • Wspolczesni Polscy Pisarze i Badacze Litaratury. — Warszawa, 1994. — T. 1. — S. 343—346.