Юзаф Каленбах

гісторык, даследчык польскай літаратуры

Ю́заф Кале́нбах (польск.: Józef Kallenbach; 21 лістапада 1861, г. Камянец-Падольскі, цяпер Украіна — 12 верасня 1929) — польскі гісторык літаратуры. Доктар габілітаваны (1887), член Польскай АН (1906).

Юзаф Каленбах
польск.: Józef Kallenbach
Дата нараджэння 24 лістапада 1861(1861-11-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 верасня 1929(1929-09-12) (67 гадоў) ці 14 верасня 1929(1929-09-14)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык літаратуры, бібліятэкар
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень honoris causa
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Pro Ecclesia et Pontifice афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна камандор ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт (1884). Прафесар універсітэтаў у Фрыбуры (Швейцарыя), Львове, Варшаве, Вільні (1919—20), Кракаве, дырэктар бібліятэкі Ардынацыі Красінскіх у Кракаве.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць правіць

Даследаваў старапольскую літаратуру, гісторыю культуры і асветы ў Рэчы Паспалітай (у т.л. вучобу выхадцаў з ВКЛ у эаходнееўрапейскіх універсітэтах), творчасць М. Гусоўскага, П. Скаргі, Ю. Нямцэвіча, А. Міцкевіча, З. Красінскага, выдавец іх твораў і перапіскі.

Карыстаўся філалалагічна-гістарычным метадам, заснаваным на грунтоўных даследаваннях крыніц. У ацэнцы творчасці пісьменнікаў кіраваўся маральным і патрыятычным гучаннем іх твооаў.

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Polacy w Bazylei w XVI wieku // Archiwum do dziejów literatury i oświaty w Polsce. Kraków, 1890. T. 6.
  • Polacy w Kolonii // Archiwum do dziejów literatury i oświaty w Polsce. Kraków, 1890. T. 6.
  • Zygmunt Krasiсski. T. 1—2. 1904.
  • Czasy i ludzie. Warszawa, 1905.
  • Adam Mickiewicz. T. 1—2. 4 wyd. Lwów etc., 1926.

Зноскі

  1. а б Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  2. Cmentarz Łyczakowski we Lwowie — С. 96.

Літаратура правіць

  • Józef KaIIenbach: Ku uczczeniu czterdziestolecia pracy naukowej. Lwów, 1925.
  • Каленбах // ЭГБ ў 6 т. Т. 4. Мн,, 1997.