Юзаф Мнішак

(1670—1747) кашталян кракаўскі

Юзаф Мнішак (1670 — 25 чэрвеня 1747) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Юзаф Мнішак
Józef Mniszech
Юзаф Мнішак
Юзаф Мнішак
Герб «Мнішак»
Герб «Мнішак»
Кашталян кракаўскі
1742 — 1747
Папярэднік Януш Антоні Вішнявецкі
Пераемнік Юзаф Патоцкі
Нараджэнне 1670[1][2][…]
Смерць 25 чэрвеня 1747(1747-06-25)
Род Мнішкі[d]
Бацька Ежы Ян Мнішак[d]
Маці Ганна з Хадкевічаў[d]
Жонка Элеанора Агінская
Канстанцыя Тарла
Дзеці ад другога шлюбу:
Ежы Аўгуст, Ян Караль, Альжбета, Людвіка
Дзейнасць губернатар
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Староста санацкі з 1691. Праз шлюб з прадстаўніцай роду Агінскіх уцягнуты ў вайну шляхты ВКЛ супраць Сапегаў; удзельнічаў у Алькеніцкай бітве 1700. Пасля гібелі Міхала Сапегі атрымаў пасаду генерала артылерыі ВКЛ. У 1704 далучыўся да Сандамірскай канфедэрацыі. Маршалак надворны ВКЛ у 17061713, маршалак вялікі каронны ў 17131742, кашталян кракаўскі з 1742.

Кавалер ордэнаў Белага Арла і расійскага Андрэя Першазванага.

Адзін з буйнейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, на Гарадзеншчыне валодаў Рудавай і Вялікай Бераставіцай, дзе заснаваў францысканскі кляштар. Мецэнат.

Сям’я правіць

Сын валынскага ваяводы Ежы Яна Мнішка і Ганны з Хадкевічаў, дачкі віленскага кашталяна Яна Казіміра Хадкевіча.

Двойчы быў жанаты: спачатку (з 1694) з Элеанорай Агінскай, дачкой мсціслаўскага ваяводы Шымана Караля Агінскага. Дзяцей з ёй не меў. Пасля яе смерці ажаніўся ў 1712 у другі раз з Канстанцыей Тарла. У другім шлюбе меў сыноў Ежы Аўгуста і Яна Караля, а таксама дзвюх дачок: Альжбету, якая стала жонкай графа Караля Веляпольскага, і Людвіку, якая выйшла за Юзафа Патоцкага.

Крыніцы правіць

  1. Józef Wandalin Mniszech // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Józef Wandalin Mniszech // NUKAT — 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць