Юзаф Станіслаў Сапега

(1708—1754) рэферэндар вялікі літоўскі, біскуп-каад’ютар віленскі

Юзаф Станіслаў Сапега (польск.: Józef Stanisław Sapieha; 16 студзеня 1708, Гданьск — 4 снежня 1754, Вільня) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч[3]. Рэферэндар вялікі літоўскі і біскуп-каад’ютар віленскі з 1737 года.

Юзаф Станіслаў Сапега
польск.: Józef Julian Stanisław Sapieha

Юзаф Станіслаў Сапега
Герб
біскуп-каад’ютар віленскі
1 верасня 1737 — 4 снежня 1754
рэферэндар вялікі духоўны літоўскі
8 ліпеня 1737 — 4 снежня 1754
Папярэднік Ежы Казімір Анцута
Пераемнік Ігнацы Якуб Масальскі
тытулярны біскуп
з 12 студзеня 1737
Дыяцэзія Diocaesarea in Isauria[d]
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 16 студзеня 1708(1708-01-16)[1][2]
Смерць 4 снежня 1754(1754-12-04)[1][2] (46 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Сапегі
Бацька Аляксандр Павел Сапега
Маці Марыя Крысціна дэ Бецюн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Аляксандра Паўла, маршалка вялікага літоўскага, і Марыі Крысціны, дачкі Франсуа Гастона дэ Бецюна, сястрыніча каралевы Марыі Казіміры д’Арк’ен. Меў братоў Казіміра Лявона і Міхала Антонія, яго хросным бацькам быў Станіслаў Ляшчынскі.

Да 1727 года навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Браневе, пазней у семінарыі Святога Крыжа ў Варшаве. У тым жа годзе атрымаў ніжэйшыя свячэнні. 18 красавіка 1729 года высвечаны на субдыякана і 5 сакавіка 1730 года ўзначаліў жамойцкі архідыяканат. 14 сакавіка 1732 года высвечаны на дыякана, а 8 мая таго ж года — на святара.

Падчас элекцыі 1733 года падтрымаў Станіслава Ляшчынскага і па абдыкацыі (адрачэння) таго ад прастола з’ехаў з ім да Гданьска і Караляўца. Прызначэнне яго камянецкім біскупам у сувязі з абдыкацыяй не было пацверджана Рымам. Дзякуючы падтрымцы канцлера Яна Фрыдэрыка Сапегі быў прыняты Аўгустам III, ад якога атрымаў прызначэнне на віленскае каад’ютарства. Адначасна быў прызначаны тытулярным біскупам Дыяцэзарэі ў Ісаўрыі, кансекраваны 1 верасня 1737 года.

У 1740 годзе разам з братам Міхалам Антоніем дамогся права апекі над пляменнікамі Аляксандрам Міхалам і Міхалам Ксаверыем Сапегамі, што прывяло да больш актыўнага ўдзелу біскупа ў палітычных справах. У 1740—1742 гадах браў дзейсны ўдзел у маёмасных спрэчках з Радзівіламі, якія са пераменным поспехам цягнуліся ажно да паўнагоддзя Аляксандра Міхала.

У 1746 годзе выступіў супраць прымусовага адабрання праваслаўнай царквы як рэакцыі на пераследы каталіцтва на захопленай Расіяй Смаленшчыне. Пасля вялікага пажару ў Вільні ў 1748 годзе стварыў новы план горада, які мусіў перадухіляць падобныя катастрофы ў будучыні. Аднак план быў адхілены магістратам праз вялікія выдаткі на яго здзяйсненне.

Збіраў уласную бібліятэку, перапісваў кнігі, даследаваў і ўпадаркоўваў архівы Сапегаў[3]. У 1753 годзе фундаваў тэлескоп для Віленскай Акадэміі.

Памёр 4 снежня 1754 года. Пахавалі біскупа ў Віленскай кафедры.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Józef Stanisław Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. а б ЭнцВКЛ 2005.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць