Юзэ́фа Найдзю́к (у дзявоцтве Брэчка; 1 лютага 1927, в. Мазуркі, Баранавіцкі павет — 19 лістапада 2004, Пасадэна, ЗША) — беларуская грамадска-палітычная дзяячка.

Юзэфа Найдзюк
Род дзейнасці ваенны
Дата нараджэння 1 лютага 1927(1927-02-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 2004(2004-11-19) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Муж Часлаў Найдзюк
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

У час Вялікай Айчыннай вайны вучылася ў Баранавіцкай сярэдняй гандлёва-адміністрацыйнай школе, была актывісткай СБМ. Летам 1944 года з’ехала з Беларусі на эміграцыю. У 1944—1945 гадах служыла ў беларускім батальёне парашутыстаў «Дальвіц» у Германіі і Чэхаславакіі. Летам 1945 года перабралася з савецкай зоны акупацыі на Захад. Спачатку жыла ў Заходняй Германіі, дзе скончыла беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе, была актыўная ў скаўтынгу, у беларускім грамадскім жыцці. Дапамагала ў адміністрацыі газеты «Бацькаўшчына» і часопіса «Наперад!». Працавала ў тэхнічным аддзеле радыё «Вызваленне». Брала актыўны ўдзел у беларускім культурным жыцці[1].

У верасні 1956 года — у ЗША, выйшла замуж за брата Язэпа Найдзюка Чэслава, нарадзіла дзвюх дачок: Ядзю, Карнелю — і сына Віктара.

Да апошніх дзён сачыла за падзеямі на Беларусі, на свае грошы падпісвала беларускія школы на незалежныя выданні.

Пахавана каля мужа на могільніку Галівуд-Хілз у Пасадэне, Каліфорнія.

Дадатковыя звесткі правіць

Яшчэ пры жыцці пра яе хадзіла шмат легенд. У адной беларускай кніжцы, не называючы прозвішча, аўтар распавядаў, як яна, радыстка дэсантнай групы, была паранена, але здолела вярнуцца з БССР на Захад. Аднак яна сама сцвярджала, што не была на Беларусі з лета 1944 года і ніколі не ляцела туды з дэсантам. Праўда, яна ведала многіх з тых дэсантнікаў (хлопцаў і дзяўчатаў), што вярнуліся ў Беларусь, каб змагацца за яе незалежнасць[2].

Зноскі

Спасылкі правіць