Юкіа Місіма

Японскі пісьменнік

Юкіа Місіма (сапр. Хіраока Кімітакэ; 14 студзеня 192525 лістапада 1970) — японскі пісьменнік, драматург.

Юкіа Місіма
яп.: 三島 由紀夫
яп.: 平岡 公威
Імя пры нараджэнні яп.: 平岡 公威
Род дзейнасці пісьменнік, празаік, раманіст, драматург, сцэнарыст, паэт, эсэіст, перакладчык, крытык, тэатральны акцёр, кінаакцёр, кінарэжысёр, тэатральны рэжысёр, мадэль, палітычны актывіст, дзяржаўны служачы
Дата нараджэння 14 студзеня 1925(1925-01-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1970(1970-11-25)[1][2][…] (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне сінтаізм
Бацька Azusa Hiraoka[d]
Маці Shizue Hiraoka[d]
Жонка Yōko Hiraoka[d]
Дзеці Noriko Hiraoka[d] і Iichirō Hiraoka[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў гімназію, Такійскі ўніверсітэт. Аўтар 40 раманаў, 18 п’ес, шматлікіх апавяданняў, эсэ і публіцыстычных твораў. Сярод яго лепшых раманаў — «Споведзь маскі» (1948), «Залаты храм» (1956), «Вясенні снег» (1968), «Храм Світання» (1970) і інш. Вядомы таксама як рэжысёр, акцёр тэатра і кіно, дырыжор сімфанічнага аркестра, фатограф, спартсмен (у сферы бодыбілдынгу, каратэ). Глыбінныя вытокі сваёй творчасці бачыў у сублімацыі сваіх агрэсіўных, разбуральных схільнасцей і імпульсаў. Яго творы перакладзены на многія мовы свету, неаднаразова экранізаваліся, ставіліся на тэатральнай сцэне. Для яго творчай манеры характэрны глыбокі псіхалагізм, парадаксальныя разважанні і думкі, шакіруючыя сюжэты і паводзіны персанажаў, віртуознасць стылю, спалучэнне традыцый еўрапейскага мадэрнізму і традыцыйных японскіх мастацкіх каштоўнасцей. Скончыў жыццё самагубствам у форме традыцыйнага рытуалу японскіх самураяў (харакіры) пасля няўдалай спробы манархічнага ваеннага перавароту.

Зноскі

  1. а б Yukio Mishima // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Yukio Mishima // Brockhaus Enzyklopädie

Літаратура правіць

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6