Юлій Пятровіч Ванаг

Юлій Пятровіч Ва́наг (25 чэрвеня (8 ліпеня) 1903, хут. Ірбесала[1], Унгермуйжская воласць, Дзвінскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя — 12 кастрычніка 1986, Рыга, СССР) — латышскі пісьменнік, перакладчык твораў беларускай літаратуры[1]. Заслужаны дзеяч культуры Латвійскай ССР (1953), Заслужаны работнік культуры БССР (1979)[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Юлій Пятровіч Ванаг
лат.: Jūlijs Vanags
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 ліпеня 1903(1903-07-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1986(1986-10-12) (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, сцэнарыст
Мова твораў латышская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Творчасць правіць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1927 годзе[1]. У 1941 годзе напісаў (сумесна з Ф. Ракпелнісам  (руск.)) п’есу «Яны праклалі шлях» пра барацьбу латышскага народа за Савецкую ўладу і лібрэта оперы «Рута»(пастаўлена ў 1943 годзе).

У п’есе «Сустрэча на беразе» (1948) паказаў аднаўленне прамысловасці і рост сацыялістычных спазнанняў людзей Савецкай Латвіі. П’есы Ванага ставіліся ў Мастацкім тэатры  (руск.) (Рыга), а таксама ў іншых тэатрах Латвіі.

Таксама працаваў як кінадраматург: сцэнарыі «Вясновыя замаразкі», «За лебядзінай зграяй аблокаў» і іншыя.

Аўтар тэксту дзяржаўнага гімна Латвійскай ССР[1].

Перакладчыцкая дзейнасць правіць

Пераклаў на латышскую мову вершы Я. Купалы, аповесці «Дрыгва» Я. Коласа, «Гандлярка і паэт» і «Шлюбная ноч» І. Шамякіна, раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» І. Мележа, «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля, «Беларускія народныя казкі» і інш[1].

Асноўныя творы правіць

Зборнікі вершаў правіць

  • «В воротах солнца» (1946)
  • «Глубокая пахота» (1950)
  • «Горькие цветы» (1960)
  • «Из чаши воспоминаний» (1965)
  • «Поэзия» (1973)
  • «Годы» (1973)
  • «Вспомни, молодость моя» (1976)
  • «Следы на кромке прибоя» (1978)

П’есы правіць

  • «Они проложили путь» (1941)
  • «Встреча на берегу» (1948)
  • «Корабль выходит в море» (1955)
  • «Баллада о неизвестном солдате» (1967)

Сцэнарыі да кінафільмаў правіць

  • «Весенние заморозки»
  • «За лебединой стаей облаков»

Крыніцы правіць

  1. а б в г д е ё Ванаг Юлий Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 100. — 737 с.

Спасылкі правіць

  • Біяграфія ў ВСЭ(недаступная спасылка) (руск.)
  • Литературная газета. 1986. 22 окт. (некралог)