Юліус Сёке

славацкі футбаліст

Юліус Сёке (славацк.: Július Szöke; нар. 1 жніўня 1995, Гнушця, Славакія) — славацкі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба «Арыс» з Лімасола.

Футбол
Юліус Сёке
Нарадзіўся 1 жніўня 1995(1995-08-01)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Славакія
Рост 182 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Рэспубліка Кіпр Арыс
Нумар 37
Маладзёжныя клубы
Славакія Іскра (Гнушця)
Славакія Рымаўска Собата
2010—2012 Славакія Шпорт (Подбразава)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2015 Славакія Шпорт (Подбразава) 20 (0)
2014   Славакія Ружамберак 8 (0)
2014—2015   Славакія ВіОн (Злата-Мораўцы) 21 (0)
2016—2017 Казахстан Шахцёр (Караганда) 55 (5)
2018—2021 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 101 (6)
2022 Ізраіль Хапаэль Ірані (Кір’ят-Шмана) 14 (0)
2022— Рэспубліка Кіпр Арыс (Лімасол) 31 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013—2014 Славакія Славакія (да 19) 3 (0)
2015—2017 Славакія Славакія (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 лютага 2018

Клубная кар’ера правіць

Дарослую кар’еру пачаў у 2012 годзе ў клубе другога славацкага дывізіёна «Шпорт». У 2014—2015 гадах гуляў у арэндзе ў клубах славацкай Суперлігі «Ружамберак» і «ВіОн». У ліпені 2015 года вярнуўся ў «Шпорт», а ў пачатку 2016 года перайшоў у казахстанскі клуб «Шахцёр» з Караганды, куды яго запрасіў галоўны трэнер Ёзеф Вукушыч, які працаваў з паўабаронцам у «Ружамбераку». Пасля паспяховага для іграка сезона 2016 кантракт быў падоўжаны яшчэ на год. У канцы 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў карагандзінскі клуб.

У студзені 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[2]. У салігорскай камандзе стаў трывалым іграком стартавага складу. У кастрычніку 2019 года падоўжыў кантракт з салігорцамі да 2021 года[3]. У 2020 і 2021 гадах дапамог «Шахцёру» стаць чэмпіёнам краіны.

У лістападзе 2021 года было абвешчана, што Сёке пакідае «Шахцёр»[4] і ў наступным годзе далучыцца да ізраільскага клуба «Хапаэль Ірані» з Кір’ят-Шманы[5].

У ліпені 2022 года стаў іграком кіпрскага «Арыса». Па выніках сезона 2022/23 дапамог клубу ўпершыню ў гісторыі стаць чэмпіёнам Кіпра. У ліпені 2023 года падоўжыў кантракт з «Арысам» да 2026 года[6].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Славакіі.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць