Юлія Вітальеўна Слуцкая

Юлія Вітальеўна Слуцкая (нар. 15 верасня 1964) — беларуская журналістка і медыяменеджэрка, стваральніца «Press Club Belarus» і Інфармацыйнага бюро салідарнасці з Беларуссю, палітычная зняволеная рэжыму Лукашэнкі.

Юлія Вітальеўна Слуцкая
Род дзейнасці журналістка, сацыёлаг
Дата нараджэння 15 верасня 1964(1964-09-15) (59 гадоў)
Месца працы «Press Club Belarus»
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Скончыла філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, сацыёлаг паводле адукацыі. Некалькі гадоў працавала ў лабараторыі сацыялогіі БДУ і ў адным з навукова-даследчых інстытутаў[2].

У журналістыцы з 1994 года, калі прыйшла працаваць у «БелКП-Прэс» на пасаду сацыёлага[3]. У 1997 годзе стала галоўным рэдактарам «Камсамольскай праўды ў Беларусі»[2], дзе працавала да 2006 года. За гэты час з нуля была распрацавана канцэпцыя беларускага выдання, створана каманда, а наклады цягам дванаццаці гадоў выраслі болей чым у дзесяць разоў: з 30 тысяч да амаль 330 тысяч асобнікаў. Беларускае змесціва стала займаць амаль палову кожнага нумару газеты[3].

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года Слуцкая сышла з пасады галоўнага рэдактара «Камсамольскай праўды ў Беларусі». Па адной з версій, гэта было звязана з тым, што выбары асвятляліся выданнем вельмі актыўна і падрабязна[3].

Напачатку 2007 года Слуцкай паступіла прапанова стаць галоўным рэдактарам Еўрапейскага радыё для Беларусі. Па яе словах, каманда была вельмі недасведчаная, няўмелая, і амаль усе тэксты даводзілася перапрацоўваць, а журналістаў трэба было вучыць. З іншага боку, Слуцкай трэба было вучыцца і самой, бо радыё мела сваю спецыфіку[3]. З пасады галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» Слуцкая сышла ў лютым 2011 года па ўласным жаданні[4].

25 лютага 2010 года была створана грамадзянская кампанія «Гавары праўду», якая вылучыла Уладзіміра Някляева кандыдатам на прэзідэнцкія выбары 2010 года. Слуцкая прыдумляла, планавала і ажыццяўляла працу кампаніі са СМІ[3], таксама займалася медыйным кансультаваннем каманды Някляева[4]. Пасля падзей 19 снежня 2010 года, калі кіраўніцтва «Гавары праўду» апынулася ў СІЗА КДБ, а ў рэдакцыі «Еўрарадыё» адбыўся ператрус і была канфіскавана ўся тэхніка, Слуцкая была вымушана з’ехаць у Варшаву[3].

У студзені 2011 года ў Варшаве Слуцкая стварыла Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю. Мэтаю бюро стала стварэнне інфармацыі, аналітыкі і PR для дапамогі беларускай супольнасці ў прасоўванні сваіх думак і рашэнняў да Захаду. Была арганізавана каманда палітыкаў, якія прадстаўлялі штабы розных кандыдатаў у прэзідэнты, але засталіся на волі. Яны ўдзельнічалі ў паездках па еўрапейскіх сталіцах напярэдадні пасяджэння Еўрапарламенту па беларускім пытанні 12 студзеня і пасяджэння Еўрапейскага савета 31 студзеня 2011 года. Палітыкі і грамадскія дзеячы наведалі Польшчу, Літву, Чэхію, Германію, Данію, Нідэрланды і Швецыю. Адбыліся сустрэчы на высокім узроўні, былі праведзены прэс-канферэнцыі, паказаны фільм пра Плошчу 2010 і арганізавана фотавыстава[4].

Падчас працы кіраўніцай Інфармацыйнага бюро салідарнасці Слуцкая пазнаёмілася з досведам прэс-клубаў — пляцовак, якія аб’ядноўваюць журналістаў, даюць для іх магчымасці адукацыі і нэтворкінг. З гэтай ідэяй яна вярнулася ў Мінск. У канцы 2015 года запрацаваў «Press Club Belarus». У ім з лекцыямі і трэнінгамі выступілі вядомыя журналісты, аналітыкі, даследчыкі медыя. «Press Club Belarus» запусціў праекты MediaIQ дзеля фіксавання выканання беларускімі СМІ журналісцкіх стандартаў, і LaunchME як акселератар для тэхналагічных стартапаў у медыяіндустрыі. У 2020 годзе пачала працаваць акадэмія прэс-клуба — нефармальная адукацыйная пляцоўка, дзе журналісты і медыяменеджэры маглі атрымаць новыя веды і кампетэнцыі[2].

Палітычны пераслед правіць

22 снежня 2020 года Слуцкая вярталася ў Беларусь з-за мяжы разам з дачкой і ўнукамі. У Нацыянальным аэрапорце Мінск яе затрымалі і адвезлі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК. Пасля допыту Слуцкая была змешчана ў СІЗА № 1 Мінску[5].

31 снежня ёй было выстаўлена абвінавачванне ў нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу). Разам з ёй былі затрыманы і супрацоўнікі «Press Club Belarus» Пётр Слуцкі, Ала Шарко і Сяргей Альшэўскі, а таксама Ксенія Луцкіна — экс-журналістка Белтелерадыёкампаніі. Іх абвінавацілі ў саўдзеле ў злачынстве[6]. Па словах следчага, справа аб нясплаце падаткаў датычылася праекта грамадскага тэлебачання, якое быццам бы хацелі стварыць былыя журналісты дзяржаўных медыя. Слуцкая была ўпэўнена, што прычынай арышту і крымінальнай справы стала яе прафесійная дзейнасць[5]. Яна не прызнавала віну, а, па стане на 22 студзеня 2021 года, следчыя дзеянні праводзіліся толькі адзін раз. Таксама не былі прадстаўлены дакументы, згодна з якімі Слуцкая павінна была сплаціць падаткі[7].

6 студзеня 2021 года сваякі арыштаваных супрацоўнікаў «Press Club Belarus» перавялі на рахунак Следчага камітэта 109769 BYN. Па версіі следства, менавіта столькі падаткаў «Прэс-клуб» не сплаціў у дзяржаўны бюджэт[5].

13 студзеня 2021 года сумеснай заявай адзінаццаці арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр ды інш.) Слуцкая разам з іншымі арыштаванымі па справе прэс-клуба была прызнана палітычнай зняволенаю[8]. 4 лютага 2021 года шэфства над Слуцкай узяла Марціна Мунц, дэпутатка Нацыянальнага Савета Федэральнага Сходу Швейцарыі[9].

19 жніўня 2021 года Слуцкая і супрацоўнікі «Прэс-клубу» выйшлі на волю да суду паводле памілавання[10]. Для гэтага ім давялося прызнаць віну, сплаціць 200000 BYN і падпісаць прашэнне на імя Аляксандра Лукашэнкі. Палову сумы сплацілі яе родныя, прадаўшы нерухомасць, другая часта была сплачаная з рахунку «Press Club Belarus»[11].

Ацэнкі правіць

Журналіст і медыяменеджэр Зміцер Малішэўскі:

Мы не перараблялі расійскую «Камсамолку» пад сябе. У маскоўскім офісе заўсёды лічылі, што беларуская каманда — адна з самых крутых, якая, па-першае, прыносіла прыбытак, па-другое, рабіла вельмі якасны прадукт. У Маскве здзіўляліся, чаму беларуская каманда не пераязджае ў Маскву ці Піцер. Але ў нас была свая палітыка… Мы заўсёды стаялі на беларускім баку. Не проста не дазвалялі дыктаваць сабе прарасійскую пазіцыю — Юлія рабіла так, каб гэтых размоваў нават не было. У гэтым сэнсе мы былі максімальна незалежнымі[3].

Журналістка Надзея Белахвосцік:

Рэпутацыя Юліі ў журналісцкай супольнасці бездакорная. І яна неверагодная ў камунікацыі. Шмат у чым поспех яе праектаў абумоўлены яе харызмай і чароўнасцю. Я ніколі не бачыла, каб яна крычала. Заўсёды бываюць складаныя моманты, але Юлія не вырашае іх з дапамогай злосці альбо агрэсіі. Мы знаёмыя больш за 20 гадоў. І ўсе гэтыя гады я бачу, што гэта чалавек, які можа адраджацца і пачынаць усё з нуля… У ёй проста неверагодная колькасць энергіі[3].

Узнагароды правіць

7 верасня 2021 года стала лаўрэаткай прэміі Міжнароднага інстытута прэсы  (руск.) «Героі свабоды сусветнай прэсы  (англ.)»[12].

Зноскі правіць

  1. https://press-club.pro/dosved/ee-reputaciya-bezuprechna-kto-takaya-yuliya-sluckaya-so
  2. а б в Кривец, Наталия. Кто такая Юлия Слуцкая, которую задержали по делу «Пресс-клуба» (руск.). Комсомольская правда в Беларуси (30 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  3. а б в г д е ё ж Касперович, Любовь. «Ее репутация безупречна». Кто такая Юлия Слуцкая — создательница Пресс-клуба, куда пришли силовики (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (24 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2021. Праверана 3 студзеня 2021.
  4. а б в Дракахруст, Юры. Ю.Слуцкая: “Сыход з Эўрарадыё - маё асабістае рашэньне” . Беларуская служба Радыё «Свабода» (9 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  5. а б в Касперович, Любовь. От следователя узнала, что дело касается «проекта общественного ТВ». Юлия Слуцкая дала интервью из СИЗО (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (6 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2021. Праверана 30 красавіка 2021.
  6. Основательнице Пресс-клуба и трем сотрудникам предъявили обвинение. Они остаются под стражей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2021. Праверана 30 красавіка 2021.
  7. Александровская, Богдана; Гункель, Елена. Месяц в СИЗО: правозащитники требуют освободить основательницу "Пресс-клуба" (руск.). Deutsche Welle (22 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  8. Заява аб прызнанні пяцярых затрыманых па справе Прэс-клуба палітычнымі зняволенымі . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (14 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  9. Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak (англ.). Libereco (4 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.
  10. facebook.com/pressclubbelarus
  11. Юлія Слуцкая — пра фармулёўку памілаваньня, справу Луцкінай і камэру «Шанхай» з пацукамі . Беларуская служба Радыё «Свабода» (20 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  12. Report, Star Digital. Belarus’s Yuliya Slutskaya named World Press Freedom Hero (англ.). The Daily Star  (англ.) (7 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2021. Праверана 8 верасня 2021.

Спасылкі правіць