«Юна́цкі спе́ўнік» (арыгінал: юнацкі сьпеўнік) — зборнік песень Беларускага саюзу моладзі, які быў выдадзены ў пачатку 1944 года ў Мінску.

Юнацкі спеўнік
Юнацкі сьпеўнік
Выданне
Вокладка «Юнацкага сьпеўніка»
Жанр зборнік песень
Аўтар Мікалай Шчаглоў-Куліковіч
Мова арыгінала беларуская
Колькасць старонак 31
Электронная версія
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

Гісторыя стварэння правіць

На просьбу Міхася Ганька ў 1943 годзе кампазітарам Міколам Шчагловым-Куліковічам быў падрыхтаваны «Юнацкі сьпеўнік». Там амаль усе песні былі старыя, даўнейшыя. Была вялікая патрэба стварыць новыя. Знайшлося нямала і паэтаў, і кампазітараў, якія працавалі ў гэтым напрамку, і маладзёвых патрыятычных песняў за кароткі час было створана каля дзесяці. У тым ліку «Марш маладых», марш «Зважай», «Беларусь». Гімнам СБМ лічылася песня Альбіна Стэповіча «Беларусь перадусім».

Змест правіць

 
Малюнак з «Юнацкага сьпеўніка»

Спеўнік складаецца з 31 старонкі. Да кожнай песні ёсць малюнак. На вокладцы намаляваны герб СБМ. Усяго ў зборніку 20 песень з нотамі да іх. Частка песень былі народнымі, частка былі вершамі, пастаўленымі на музыку, альбо песнямі, напісанымі ўжо падчас вайны.

Спіс песень правіць

  1. Мы выйдзем шчыльнымі радамі (беларускі народны гімн)
  2. Люблю наш край
  3. Беларусь наша маці-краіна
  4. Пагоня
  5. Беларуская зямліца
  6. Мы — моладзь
  7. Пойдзем, пойдзем
  8. Марш арлянятаў
  9. Кінь вечны плач
  10. У гушчарах
  11. Наша мэта
  12. Да моладзі
  13. Беларусь перадусім
  14. Застольная песня
  15. Слуцкія ткачыхі
  16. Купалінка
  17. А мы ляда капалі
  18. Чачотачка
  19. Бульба
  20. Лявоніха

Аўтары песень правіць

Тэксты правіць

Музыка правіць

Малюнкі правіць

На жаль, не вядома, хто маляваў да кнігі.

Цікавыя факты правіць

Спасылкі правіць