Юнацтва (стадыён, Мазыр)

футбольны стадыён у Мазыры, Беларусь

«Юнацтва» — футбольны стадыён у Мазыры, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Славія», які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць адзінай трыбуны на стадыёне складае 5 133 месцы.

«Юнацтва»
Месцазнаходжанне Беларусь, Мазыр, вуліца Янкі Купалы, 26а
Адкрыты 1991
Рэканструяваны 1996—1998
Хатняя каманда «Славія»
Умяшчальнасць 5 133[1]
Памеры поля 105×68 м
Пакрыццё натуральнае
Map
Вонкавыя выявы
«Юнацтва»[2]

Гісторыя правіць

Будаўніцтва стадыёна пачалося ў 1979 годзе, тады гэта быў стадыён сярэдняй школы № 3. Пазней спартыўная арэна выйшла на больш сур’ёзны ўзровень, на ёй стаў гуляць прафесійны футбольны клуб — МВКЦ (сучасная назва «Славія»).

З 1992 года стадыён «Юнацтва» стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У маі 1996 пачаўся першы этап рэканструкцыі спартыўнага аб’екта: быў пабудаваны адміністрацыйны будынак, заасфальтаваныя бегавыя дарожкі, пашырана поле, а таксама з’явіліся першыя, тады яшчэ драўляныя, трыбуны. Другі этап рэканструкцыі праходзіў у 1997—1998 гадах. На трыбунах былі ўсталяваныя пластыкавыя сядзенні, быў узведзены адмысловы будынак з распранальнямі для футбалістаў і памяшканнем для суддзяў.

У цяперашні час стадыён мае адну адкрытую трыбуну, у якой размешчаны адміністрацыйны будынак з памяшканнямі для ганаровых гасцей і журналістаў. Насупраць трыбуны знаходзіцца будынак з распранальнямі для футбалістаў і памяшканнем для суддзяў. У 2010 годзе на ім было ўсталявана электроннае табло. Газон на стадыёне натуральны, памеры поля — 105×68 метраў. Падагрэў і штучнае асвятленне футбольнага поля адсутнічаюць.

3 лістапада 1995 года за матчам мазырскага МВКЦ супраць мінскага «Дынама» на стадыёне «Юнацтва» назірала 19 500 гледачоў. Гэтая лічба па сёняшні дзень застаецца рэкорднай наведавальнасцю матчу чэмпіянату Беларусі па футболе.

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць