«Юны лучнік» (італ.: Giovane arciere) — мармуровая статуя, створаная каля 1491 — 1492 гг. Аўтарам гэтай скульптуры лічаць Мікеланджэла[1], хоць гэта і не падтрымлівае шэраг даследчыкаў, у прыватнасці Уільям Уолес[2]. Гэтую статую яшчэ называюць «Манхэтэнскім Амурам», і даследчыкі мяркуюць, што менавіта гэтая праца з'яўляецца страчанай статуяй «Купідон ў натуральную велічыню»[3], выкананага Мікеланджэла па замове Якопа Галі[а][4].

Мікеланджэла
Юны лучнік. каля 1491 —1492 рр.
італ.: Giovane arciere
Матэрыял Мармур
Памеры 97 см ×  см
Музей мастацтва Метраполітэн, Нью-Ёрк, ЗША
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Статуя «Юны лучнік» была куплена архітэктарам Стэнфардам Уайтам (англ.: Stanford White) для Манхэтэнскай рэзідэнцыі сям'і Пэйн Уітні (англ.: Payne Whitney). Гэты будынак быў Нью-Ёркскі офісам аддзела культуры пасольства Францыі ў ЗША[5]. Скульптура была ўстаноўлена ў холе, над фантанам, дызайн якога распрацаваў Уайт.

У 1990 році її ретельніше оглянув Джеймс Девід Дрейпер (англ.: James David Draper), куратар музея мастацтва Метраполітэн. Дрэйпер вырашыў, што гэта праца фларэнційскага скульптара, які быў знаёмы з тэхнікай Бертольда дзі Джавані, настаўніка Мікеланджэла.

У 1996 і 1997 гадах выйшлі публікацыі Кэтлін Вейл-Харыс Брант (англ.: Kathleen Weil-Garris Brandt), прафесара Інстытута мастацтваў і Каледжа навук і мастацтваў Нью-Ёркскага ўніверсітэта, у «Burlington Magazine», у якіх аўтарства гэтай статуі прыпісвалася Мікеланджэла[2].

З 2009 года скульптура знаходзіцца ў Нью-Ёркскім музеі мастацтва Метраполітэн, ва ўмовах асаблівай арэнды ад Францыі. Тэрмін арэнды — 10 гадоў[5].

Апісанне правіць

 

Гэта незавершаная мармуровая фігура аголенага хлопчыка. У скульптуры адсутнічаюць рукі і ногі ад каленяў. Выраз твару хлопца спакойны, галава некалькі схілена налева.

Кучаравыя валасы юнага лучніка Брант лічыць доказ аўтарства Мікеланджэла, тады як Джэймс Бек (англ.: James Beck), прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, падкрэсліваў яго ненатуральнасць, імпрэсіяністычнасць[1]. Завершанасць калчана таксама выклікае пытанні, бо для скульптара не было тыповым завяршаць другарадную дэталь, пакінуўшы няскончаным вочы і вушы[1]. Таксама ў кампазіцыі статуі адсутнічае контрапост, што можна лічыць доказам юнацтва[б] і недасведчанасці Мікеланджэла (Дрэйпер).

Спіна хлопца таксама выклікае пытанні. Брант лічыць, што гэта яшчэ адзін доказ неспрактыкаванасці Мікеланджэла, але на думку Леа Стайнберга, «занадта доўгая крыжавая костка супярэчыць нармальнай даўжыні спіны»[1].

Заўвагі правіць

а. ^ Гл. «Амур, які стаіць»
б. ^ У той час Мікеланджэла споўнілася 15 або 16 гадоў

Крыніцы правіць

  1. а б в г Miranda Siegel. Is This a Michelangelo? Or a persuasive nineteenth-century fake? (25 кастрычніка 2009). Праверана 21 сакавіка 2012.
  2. а б Ann Landi. Little Archer, Big Mystery (1 снежня 2009). Праверана 21 сакавіка 2012.
  3. Вазарі 1970, с. 308.
  4. Adrian Darmon. Michelangelo in Paris (2000). Праверана 10 красавіка 2012.
  5. а б Marble Sculpture Attributed to Michelangelo on Loan to Metropolitan Museum from French Republic (2 лістапада 2009). Праверана 21 сакавіка 2012.

Літаратура правіць

Для далейшага чытання правіць

  • Jean-René Gaborit. Le Cupidon de Manhattan : un Michel-Ange retrouvé ?. — М.: Réunion des Musées Nationaux, 2000. — 56 с. (фр.)