Юо́зас Тубяліс (літ.: Juozas Tūbelis, 9 красавіка 1882, в. Ілгалаўкі, Ковенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Рокішкіскі раён Літвы — 30 верасня 1939, Каўнас, Літва) — літоўскі палітык, прэм'ер-міністр Літвы ў 1929—1938 гадах.

Юозас Тубяліс
Прэм’ер-міністр Літвы
23 верасня 1929 — 24 сакавіка 1938
Прэзідэнт Антанас Смятона
Папярэднік Аўгусцінас Вальдэмарас
Пераемнік Уладас Міранас
Нараджэнне 9 красавіка 1882(1882-04-09)[1]
Смерць 30 верасня 1939(1939-09-30)[1] (57 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1902 годзе скончыў гімназію ў Лібаве, год вучыўся на медыцынскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта, пасля чаго пераехаў у Панявеж. У 1908 годзе скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут як аграном, працаваў па спецыяльнасці ў Коўна. З пачаткам Першай сусветнай вайны прызваны ў армію, у 1917 годзе дэмабілізаваўся ў Варонежы, дзе прыняў удзел у стварэнні нацыянальных арганізацый літоўскіх бежанцаў, а ў 1918 годзе вярнуўся на радзіму, дзе заняў пасаду міністра сельскай гаспадаркі ў першым урадзе дзяржавы, у 1919—1920 гадах быў міністрам адукацыі. Пасля шлюбу з сястрой жонкі тагачаснага прэзідэнта Літвы Антанаса Смятоны, стаў яго блізкім паплечнікам.

З зыходам Смятоны з прэзідэнцкай пасады Тубяліс заняўся прадпрымальніцтвам і стварэннем сельскагаспадарчых кааператываў. Пасля здзейсненага Смятонам перавароту Тубяліс ў 1927 годзе стаў міністрам фінансаў. У 1929 годзе замяніў на пасадзе прэм’ер-міністра Аўгусцінаса Вальдэмараса, адпраўленага ў адстаўку пасля канфлікту з прэзідэнтам. З 1931 года ўзначальваў Саюз літоўскіх нацыяналістаў  (літ.). Займаў пасаду прэм’ер-міністра да 1938 года, калі падзенне ўласнай папулярнасці вымусіла Смятону перамясціць Тубяліса на пасаду міністра сельскай гаспадаркі, а праз некалькі месяцаў — старшыні Банка Літвы.

У 1935 годзе Тубяліс заявіў на сойме пра «нелітоўскае» паходжанне герба «Віціс» і сказаў, што пачалася праца па стварэнні арыгінальнага герба Літвы, на аснове гістарычнага герба Жамойці[2].

Памёр у Каўнасе 30 верасня 1939 года. Пахаваны на старых гарадскіх могілках у парку Рамібес, пазней яго рэшткі перапахаваны на могілках Панямунес.

Зноскі

  1. а б Juozas Tūbelis // https://www.limis.lt/personaliju-zodynas/-/personFastSearch/view/845226
  2. Уладзімер Арлоў. Пакуль ляціць страла. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012. 400 с.: іл. ISBN 978-0-929849-43-0.

Спасылкі правіць