Юрка Лявонны

беларускі паэт

Ю́рка Ляво́нны, сапр.: Леані́д Мікала́евіч Юрке́віч (16 (29) ліпеня 1908, Чавусы, цяпер Магілёўская вобласць — 29 кастрычніка 1937[A], Менск, НКУС; Псеўданімы: Леанідаў; Леонидов; Крыптанімы: Ю. Л.; Л-ны; Юр. Л-ны; Юр. Ля-ны) — беларускі паэт.

Юрка Лявонны
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 (29) ліпеня 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (29 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, перакладчык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з сям’і служачага. Вучыўся ў Чавускай сямігодцы, Магілёўскім педтэхнікуме, Мінскім педінстытуце (за распаўсюджванне «контррэвалюцыйных вершаў» выключаны, але пазней аднавіўся і ў 1934 годзе скончыў крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта). Друкавацца пачаў у 1924 годзе[B]. Першыя зборнікі паэзіі «Камсамольскія вершы» і «Штурм» выйшлі ў 1930 годзе, наступныя — «Жалезныя віхуры» і «Разбег» (1931), «Стала і мужна» (1932). Сябра Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года.

Працаваў у рэдакцыях газет «Магілёўскі селянін», «Звязда», часопіса «Работніца і калгасніца Беларусі». Выдаў зборнік нарысаў «Крок пяцігодкі» (1931). Разам з Сяргеем Грахоўскім пераклаў на беларускую мову раман Жуль Верна «20 000 лье пад вадой» (1937). Некаторыя вершы Юркі Лявоннага пакладзены на музыку кампазітарамі Мікалаем Чуркіным, Несцерам Сакалоўскім, Ісакам Любанам. Пасмяротна выйшаў зборнік вершаў «Выбранае» (1960).

З успамінаў Сяргея Грахоўскага: «Ён гадзінамі чытаў па памяці Маякоўскага і Кірсанава, Ціханава і Лугаўскога. У яго быў тонкі густ да слова, да формы, а пра сябе ён часта гаварыў: „Сапраўднае я яшчэ напішу, значнае наперадзе…“»[1]. 

Арыштаваны 30 кастрычніка 1936 года ў Менску па адрасе: вул. Фур­манская, д. 9, кв. 2. З тых падследных, хто праходзіў з ім разам, толькі Юрка Лявонны не пацвердзіў, што Цішка Гартны «контррэвалюцыянер», «нацдэм» і да т.п. 28 кастрычніка 1937 года прыгавораны пазасудовым органам (спецтройкай НКУС БССР) як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання (расстрэл) з канфіскацыяй маёмасці.

Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25 красавіка 1957 года. Асабовая справа № 10242-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Сям’я правіць

5 лістапада 1938 года ў Менску па адрасе: вул. Фурманская, д. 9, кв. 2 арыштавана бухгалтар «Белсельэнерга» Яўгенія Абрамаўна Гольдберг[C], жонка Юркі Лявоннага. 28 лістапада 1938 года асобай нарадай НКУС як «член сям’і ворага народа» прыгаворана да 8 гадоў працоўна-папраўчых лагераў. Этапавана ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 5 лістапада 1945 года. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 2 чэрвеня 1956 года трыбуналам Беларускай вайсковай акругі. Асабовая справа № 6656-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Лёс дачкі Іны, якую забралі ў дзіцячы дом, невядомы.

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. За савецкім часам падавалася несапраўдная дата 13.12.1943, напрыклад, у даведніку «Пісьменнікі Савецкай Беларусі».
  2. У 1925, паводле даведніка «Пісьменнікі…».
  3. нар. 1907, Мелітопаль (цяпер Украіна).

Зноскі

  1. Грахоўскі С. Савецкая № 68…

Літаратура правіць

Спасылкі правіць