Юрыдычная адказнасць

Юрыдычная адказнасць у шырокім сэнсе — пакаранне; прымусовыя меры ў адносінах да вінаватых, фізічных і юрыдычных асоб, за правапарушэнні, якія прадугледжаны і рэгулююцца нормамі права.

Адрозніваюць адказнасць:

  • крымінальную адказнасць — гэта абумоўлены здзяйсненнем злачынства абавязак асобы зведаць прадугледжаныя дадзеным Кодэксам неспрыяльныя, караючыя наступствы ўчыненага ёю злачынства. Рэалізуецца крымінальная адказнасць з дапамогай асуджэння ад імя Рэспублікі Беларусь па прыгаворы суда асобы, якая ўчыніла злачынства, і ўжывання на аснове асуджэння пакарання альбо іншых мер крымінальнай адказнасці". Частку другую і трэцюю артыкула 44 Крымінальнага кодэкса лічыць адпаведна часткамі трэцяй і чацвёртай;
  • адміністрацыйную адказнасць — гэта абумоўлены здзяйсненнем правапарушэння суб'ектыўны абавязак правапарушальніка зведаць прадугледжаныя адміністрацыйным заканадаўствам неспрыяльныя, караючыя яго наступствы ўчыненага ім адміністрацыйнага правапарушэння. Адміністрацыйная адказнасць рэалізуецца з дапамогай ужывання адміністрацыйнага спагнання да фізічнай асобы, якая ўчыніла адміністрацыйнае правапарушэнне, а таксама да юрыдычнай асобы, прызнанай вінаватай і якая падлягае адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам;
  • працоўную адказнасць — гэта галіновая юрыдычная адказнасць, якая ўжываецца ў дачыненні да работніка або працадаўцы (бакоў працоўных праваадносін), у тым выпадку, калі такімі суб'ектамі парушаецца працоўнае заканадаўства[1],
  • дысцыплінарную адказнасць — гэта суб'ектыўны абавязак працаўніка зведаць прадугледжаныя працоўным заканадаўствам неспрыяльныя, караючыя яго наступствы ўчыненага ім дысцыплінарнага правапарушэння. Дысцыплінарная адказнасць узнікае ў сувязі з здзяйсненнем супрацьпраўнага вінаватага невыканання або неналежнага выканання працаўніком сваіх абавязкаў і рэалізуецца з дапамогай ужывання да яго мер дысцыплінарнага спагнання;
  • цывільную адказнасць гэта адказнасць за маёмасныя (і некаторыя немаёмасныя) страты, нанесеныя невыкананнем або неналежным выкананнем абавязацельстваў або ўчыненнем якіх-небудзь проціпраўных дзеянняў. Выяўляецца ва ўскладанні нявыгадных маёмасных вынікаў на асобу, якая дапусціла неправамерныя паводзіны. Найбольш пашыраныя формы гэтага віду адказнасці — кампенсацыя страт і выплата няўстойкі. Забяспечвацца ва ўстаноўленым судом парадку..

Стадыі юрыдычнай адказнасці правіць

У сваім развіцці суб'ектыўная юрыдычная адказнасць праходзіць некалькі этапаў (стадый):

  1. Узнікненне суб'ектыўнай юрыдычнай адказнасці, якое звязана з учыненнем правапарушэння.
  2. Прыцягненне да адказнасці: узнікненне працэсуальных праваадносін паміж правапарушальнікам і дзяржаўнымі органамі або іх службовымі асобамі; даследаванне кампетэнтнымі органамі і іх службовымі асобамі абставін справы.
  3. Рэалізацыя юрыдычнай адказнасці: прызнанне віны правапарушальніка і вынясенне (уступленне ў сілу) праваўжывальнага акта, які вызначае меру адказнасці за правапарушэнне: рэалізацыя абранай у дачыненні да правапарушальніка меры адказнасці, непасрэднае зведанне правапарушальнікам неспрыяльных наступстваў учыненага правапарушэння; перыяд пакарання.

Зноскі

  1. Гладкий Вячеслав К вопросу о теории трудоправовой ответственности (русс.) // Вячеслав Гладкий Стратегічні пріоритети ХХІ столітті : Сборник статей. — 2017. — 13-14 февраль (т. 1, № 2). — С. 86-91. — ISSN 978-617-604-082-8.

Літаратура правіць