Юрый Аляксандравіч Карачун

беларускі мастак-графік

Юрый Аляксандравіч Карачун (27 снежня 1931, Менск — 11 чэрвеня 1997, Мінск) — беларускі мастак-графік, мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі ў 1977—1997 гадах.

Юрый Аляксандравіч Карачун
Фатаграфія
Дата нараджэння 27 снежня 1931(1931-12-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 чэрвеня 1997(1997-06-11) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр графіка
Вучоба
Вядомыя працы альбомы «Янка Купала ў творчасці мастакоў», «Якуб Колас у творчасці мастакоў» (1982).
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: малюнкі «Сосны», «Крым. Місхор», «Гурзуф»; акварэлі «Першы снег», «Прага». З’яўляўся аўтарам-складальнікам альбомаў «Янка Купала ў творчасці мастакоў» і «Якуб Колас у творчасці мастакоў» (1982), аўтарам кнігі пра народнага мастака БССР Яўгена Зайцава. Працы Юрыя Карачуна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, Літаратурным музеі Якуба Коласа.

Памяці мастака правіць

27 снежня 2006 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь увяло ў паштовы абарот мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «75 гадоў з дня нараджэння Ю. А. Карачуна», падрыхтаваны выдавецкім цэнтрам «Марка» РУП «Белпошта». У дзень выхаду канверта ў абарот на Мінскам паштамце было праведзена спецыяльнае памятнае гашэнне. Мастак канверта і спецштэмпеля Арцём Рыбчынскі. Колер масцікі — чорны. Тыраж 56 тысяч экзэмпляраў[1].

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Карачун Ю. А. «Якуб Колас у творчасці мастакоў». — Мінск, 1982.
  • Карачун Ю. А. «Янка Купала ў творчасці мастакоў». — Мінск, 1982.
  • Карачун Ю. А. «Евгений Зайцев». — Минск: Беларусь, 1988. — 134 с.

Заўвагі правіць

  1. Белпочта. 75 лет со дня рождения Ю. А. Карачуна (руск.) (12 снежня 2006). Праверана 26 ліпеня 2011.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць