Юрый Віктаравіч Раманенка

Юрый Віктаравіч Раманенка (нар. 1 жніўня 1944 г., пас. Калтубанаўскі, Бузулукскі раён, Арэнбургская вобласць, РСФСР) — лётчык-касманаўт СССР (1978), двойчы Герой Савецкага Саюза (1978, 1980). Палкоўнік (1977; у адстаўцы).

Юрый Віктаравіч Раманенка
Род дзейнасці лётчык, касманаўт
Дата нараджэння 1 жніўня 1944(1944-08-01)[1][2] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Roman Romanenko[d]
Альма-матар
Партыя
Прыналежнасць СССР
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў у 1966 годзе. З 1970 года ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. 10 студзеня 1977 — 16 сакавіка 1978 года з Г. М. Грэчкам здзейсніў палёт на касмічным караблі (КК) «Саюз-26» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-6». У час палёту да АС прыстыкоўваліся КК «Саюз-27» (экіпаж У. А. Джанібекаў, А. Р. Макараў), грузавы транспартны карабель «Прагрэс-1», КК «Саюз-28» (экіпаж А. А. Губараў, У.Рэмек). На Зямлю вярнуўся на КК «Саюз-27». 18-26 верасня 1980 года з А.Тамаё Мендэсам здзейсніў палёт на КК «Саюз-38» і АС «Салют-6» (асноўны экіпаж АС Л. І. Папоў, В. В. Румін); 6 лютага — 29 снежня 1987 года з А. І. Лавейкіным — на КК «Саюз ТМ-2» і АС «Мір» (на Зямлю вярнуўся на КК «Саюз ТМ-3»). У палётах удзельнічаў як камандзір. Правёў у космасе 430, 76 сут. Залаты медаль імя К. Э. Цыялкоўскага АН СССР.

Зноскі

  1. Романенко Юрий Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Juri Romanenko // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць