Юрый Віталевіч Гольцаў

беларускі футбаліст

Юрый Гольцаў (нар. 19 верасня 1995) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба «Пломень» з Дэмбэ Вельке.

Футбол
Юрый Гольцаў
Поўнае імя Юрый Віталевіч Гольцаў
Нарадзіўся 19 верасня 1995(1995-09-19) (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Пломень
Клубная кар’ера[* 1]
2012 Беларусь Белкард (Гродна) 14 (0)
2013—2017 Беларусь Нёман (Гродна) 4 (0)
2016—2017   Беларусь Ліда 48 (0)
2021—2022 Польшча Акэнце (Варшава)
2022— Польшча Пломень (Дэмбэ Вельке)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 лістапада 2022.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец гродзенскай футбольнай школы «Белкард», у 2012 годзе выступаў за клуб у Другой лізе, пасля перайшоў у дубль «Нёмана». У 2014 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 19 кастрычніка 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць бабруйскай «Белшыны» (3:1). Да канца сезона прыняў удзел яшчэ ў трох матчах каманды, а ў 2015 годзе ўжо выступаў толькі за дубль і не прыцягваўся да асноўнай каманды.

У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе» да канца сезона[1]. У сакавіку 2017 года арэнда была падоўжана і на наступны сезон[2]. Быў адным з асноўных ігракоў каманды. Пакінуў лідскі клуб па заканчэнні сезона 2017[3].

У пачатку 2021 года далучыўся да варшаўскага клуба «Акэнце» з пятага дывізіёна Польшчы. У 2022 годзе перабраўся ў «Пломень» з Дэмбэ Вельке.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 Д3 Белкард   14 0
2013 дубль Нёман   26 2
2014 Д1 Нёман   4 0
2015 дубль Нёман   15 2
2016 Д2 Ліда   24 0
2017 Д2 Ліда   24 0

Зноскі

Спасылкі правіць