Юрый Караль Хадкевіч

(1646—1691) абозны вялікі літоўскі

Юрый Караль Хадкевіч (2 жніўня 1646, м. Блудзень — 1691) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Абозны вялікі літоўскі (з 1678), палкоўнік каралеўскі, стараста блудзенскі[2].

Юрый Караль Хадкевіч
9-ы абозны вялікі літоўскі
1678 — 1691
Папярэднік Баніфацый Тэафіл Пац
Пераемнік Ян Казімір Валовіч
Нараджэнне 2 жніўня 1646(1646-08-02)
Смерць не раней за май 1691 і не пазней за чэрвень 1692
Месца пахавання
Род Хадкевічы
Бацька Геранім Караль Хадкевіч[d]
Маці Ізабеля з Ляцкіх[d]
Жонка Марыяна Тэкля з Нарушэвічаў[d][1]
Дзеці Ян Караль Хадкевіч[d]
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў шляхецкае сям’і гербу «Касцеша» Ераніма Хадкевіча (1621—1650) і Ізабелы Трызнай (1625—1696).

Пасля бацькі атрымаў ва ўладанне староства Блудзенскае.

Падпісаў абранне Яна III Сабескага і пад яго камандаваннем ваяваў у шматлікіх бітвах супраць туркаў.

На сейме 1678 года прызначыны дапаможнікам пастаянным пры карале.

У 1685 годзе Юрый Караль Хадкевіч пабраўся шлюбам з Марыянай Нарушэвіч (1662—1725), дачкой падканцлера вялікага літоўскага Аляксандра Крыштафа Нарушэвіча.

Быў паслом ад Троцкага павета на Гарадзенскім сойме ў 1688 годзе, і Мазырскага павета на сойме ў Варшаве ў тым жа годзе.

Юрый Караль Хадкевіч памёр у 1691 годзе і пахаваны ў манастыры найсвяцейшае дзевы Марыі ў Супраслі[3].

Зноскі