Юрый Міхайлавіч Багданаў

беларускі паэт

Юрый Міхайлавіч Багданаў (8 жніўня 1944, Горкі, Горкаўская вобласць, РСФСР) — беларускі паэт.

Юрый Міхайлавіч Багданаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 жніўня 1944(1944-08-08) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Грамадская дзейнасць
Член у

Нарадзіўся ў г. Горкі (цяпер Ніжні Ноўгарад, Расія) ў сям’і служачых. У 1945 годзе разам з бацькамі пераехаў у Баранавічы. Скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі (1964). Працаваў выкладчыкам у Баранавіцкай музычнай школе. Пасля заканчэння Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве (1974) працаваў у Дзяржаўным камітэце БССР па кінематаграфіі інспектарам, намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення кінафікацыі і кінапракату. Адначасова на працягу пятнаццаці год быў рэдактарам кінабюлетэня «На экранах Беларусі». У 1988—1990 гадах працаваў на кінастудыіі «Беларусьфільм». З 1990 года — вядучы рэдактар у Міністэрстве культуры БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1989 года.

У друку выступае з 1964 года. Піша на рускай мове. Выйшлі кнігі вершаў «Признак счастья» (1974), «Река времени» (1977), «Взлётное поле» (1981), «Берег вселенной» (1988), а таксама паэма «Красная соль» (альманах "Истоки, Масква, 1983). Перакладае творы беларускіх паэтаў на рускую мову.

Літаратура правіць

  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X