Юрый Міхайлавіч Віннік

Герой Савецкага Саюза

Юрый Міхайлавіч Віннік[1] (руск.: Юрий Михайлович Винник); 10 мая 1923 — 27 мая 1995) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Юрый Міхайлавіч Віннік
руск.: Юрий Михайлович Винник
Дата нараджэння 10 мая 1923(1923-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 мая 1995(1995-05-27) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя[d]
Гады службы 1941—1945
Званне капітан
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Армавір Кубана-Чарнаморскай вобласці[1] РСФСР (зараз у Краснадарскім краі Расіі). У 1940 годзе скончыў сярэднюю школу ў Армавіры і паступіў вучыцца ў Краснадарскі інстытут харчовай прамысловасці. У 1941 годзе прызваны ў Чырвоную Армію і накіраваны на вучобу ў Сумскае ваеннае артылерыйскае вучылішча. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе курсанцкага атрада асобага прызначэння ўдзельнічаў у баях пад Варажбой і Белаполлем. У снежні 1941 г., пасля расфарміравання атрада, разам з іншымі курсантамі быў вернуты ў вучылішча, эвакуіраванае на гэты час у горад Ачынск. Пасля сканчэння вучобы ў маі 1942 года лейтэнант Віннік быў накіраваны ў 973-і артылерыйскі полк 160-й стралковай дывізіі Заходняга фронту. Камандаваў агнявым ўзводам, артылерыйскай батарэяй. Прымаў удзел у баях пад Масквой, вызваленні Смаленскай вобласці, Беларусі, Украіны. У жніўні 1942 года батарэя пад камандаваннем Ю. М. Вінніка вызначылася ў баях на рацэ Угра. У 1943 годзе быў прыняты ў ВКП(б).

Артылерыйская батарэя 973-га артылерыйскага палка 160-й стралковай дывізіі 70-й арміі 1-га Беларускага фронту вызначылася пры вызваленні Брэсцкай вобласці і горада Брэста, фарсіраванні рэк Прыпяць і Заходні Буг, удзельнічала ў вызваленні Польшчы, ва Усходне-Памеранскай аперацыі і акружэнні Торуньскай групоўкі праціўніка. У сакавіку 1945 года ў раёне горада Данцыг Ю. М. Віннік быў цяжка паранены і пасля лячэння звольнены з ваеннай службы.

У 1951 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін і знаходзіўся на партыйнай і дыпламатычнай рабоце, у тым ліку у пасольстве СССР на Цэйлоне. У 1960 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Далёкаўсходнія праблемы ў амерыкана-індыйскіх адносінах (1950—1953 гг.)»[1], атрымаў ступень кандыдата гістарычных навук і пачаў педагагічную дзейнасць. У 1973—1991 гг. на пасадах дацэнта, намесніка загадчыка кафедрай у Інстытуце грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1991 годзе Ю. М. Віннік выйшаў на пенсію.

Жыў у Маскве. Памёр 27 мая 1995 года. Пахаваны ў закрытым калумбарыі Ваганькаўскіх могілак.

Узнагароды і званні правіць

Памяць правіць

У чэрвені 2009 года рашэннем Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта імя Ю. М. Вінніка прысвоена адной з вуліц мікрараёна «Паўднёвы»[1]. У фондах Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея захоўваюцца яго ўспаміны аб вызваленні Брэста[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8. (руск.)

Спасылкі правіць