Юрый Міхайлавіч Крот

беларускі футбаліст і трэнер

Юрый Крот (нар. 28 мая 1968, Слуцк) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Футбол
Юрый Крот
Поўнае імя Юрый Міхайлавіч Крот
Нарадзіўся 28 мая 1968(1968-05-28) (55 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1985—1988 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дзвіна (Наваполацк)
1989—1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Шахцёр (Салігорск)
1991—1993 Польшча Палколар (Пясечна)
1993—1994 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 18 (0)
1994—1995 Славакія Хемлан (Гуменне) 13 (0)
1997—1998 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 33 (6)
1999—2000 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 45 (4)
2000 Беларусь Беларуськалій (Салігорск) 4 (0)
2001 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
Трэнерская кар’ера
2001—2005 Беларусь Шахцёр (Салігорск) дубль
2005—2015 Беларусь Слуцк
2019 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кар’ера правіць

Ігравая правіць

Пачынаў кар’еру ў складзе наваполацкай «Дзвіны», пазней гуляў за салігорскі «Шахцёр». У пачатку 1990-х выступаў за клубы Польшчы і Славакіі. Скончыў кар’еру ў 2000 годзе ў складзе мікашэвіцкага «Граніта».

Трэнерская правіць

Пасля заканчэння кар’еру стаў працаваць трэнерам дубля салігорскага «Шахцёра». У 2005 годзе ўзначаліў клуб «Слуцкцукар», які на той час выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці. За дзевяць гадоў прайшоў са слуцкім клубам шлях ад аматарскай каманды да клуба Вышэйшай лігі чэмпіянату краіны.

У 2014 годзе разам са «Слуцкам» дэбютаваў у элітным дывізіёне. Амаль адразу атрымаў вядомасць сваёй экспрэсіўнай прамовай на пасляматчавай прэс-канферэнцыі[1]. Пазней таксама за экспрэсіўныя дзеянні неаднаразова выдаляўся з тэхнічнай зоны падчас матчаў[2]. У выніку, «Слуцк» заняў 9-е месца з 12, здолеўшы замацавацца ў Вышэйшай лізе.

Сезон 2015 атрымаўся для «Слуцка» няўдалым, каманда хутка апынулася ў зоне вылету. Як вынік, у жніўні 2015 года Юрый Крот пакінуў пасаду галоўнага трэнера слуцкага клуба[3].

У жніўні 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам мар’інагорскай «Вікторыі»[4], заставаўся на пасадзе да канца сезона.

Мае трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A.

Дасягненні правіць

Ігравыя правіць

  •   03  Бронзавы прызёр чэмпіянату БССР: 1989
  •   02  Срэбраны прызёр чэмпіянату БССР: 1990

Трэнерскія правіць

Зноскі

Спасылкі правіць