Юрый Сяргеевіч Казлоў

беларускі футбаліст

Юрый Казлоў (нар. 21 мая 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Маладзечна».

Футбол
Юрый Казлоў
Поўнае імя Юрый Сяргеевіч Казлоў
Нарадзіўся 21 мая 1991(1991-05-21)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см[2]
Вага 88 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Маладзечна
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2011 Беларусь Мінск 0 (0)
2008   Беларусь Мінск-2 9 (0)
2011   Беларусь Камунальнік (Слонім) 15 (1)
2014—2018 Беларусь Прамень (Мінск) 121 (38)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 19 (2)
2020 Беларусь Слуцк 21 (3)
2021 Беларусь Нёман (Гродна) 14 (0)
2021 Беларусь Мінск 13 (0)
2022 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 23 (13)
2023— Беларусь Маладзечна 28 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Другой лізе і за дубль. У 2011 годзе адгуляў палову сезона ў арэндзе за слонімскі «Камунальнік», пасля чаго прыняў рашэнне завяршыць прафесійную кар’еру. Працаваў у Мінску ў розных сферах[3].

Разам з асноўнай працай гуляў у мінскай аматарскай лізе АЛФ, а ў 2014 годзе далучыўся да мінскага «Промня», які выступаў у Другой лізе. На наступны год разам з камандай выйграў турнір. У 2016—2017 гадах гуляў за «Прамень» у Першай лізе, стаў адным з лідараў каманды. У сезоне 2017 дапамог мінскаму клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе, а сам з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем»[4]. Пасля сыходу з клуба Аляксандра Козела стаў таксама капітанам каманды.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў капітанам і адным з асноўных ігракоў магілёўскай каманды, яго гол у браму «Тарпеда-БелАЗ» быў прызнаны найлепшым у чэмпіянаце Беларусі 2019, аднак гэта не здолела выратаваць «Дняпро» ад вылету з Вышэйшай лігі.

У студзені 2020 года перайшоў у «Слуцк»[5], дзе трывала гуляў у стартавым складзе. Пакінуў слуцкі клуб у снежні 2020 года[6].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Трывала з’яўляўся ў аснове, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з гродзенскім клубам[8] і ў хуткім часе далучыўся да «Мінска»[9], дзе стаў часцей з’яўляцца ў аснове. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[10].

У лютым 2022 года папоўніў склад наваполацкага «Нафтана»[11]. Стаў капітанам і адным з лідараў каманды і дапамог ёй па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, з 13 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў лігі. Пакінуў «Нафтан» у лютым 2023 года[12] і неўзабаве стаў іграком «Маладзечна»[13]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[14].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 Д3 Мінск-2   9 0
2009 дубль Мінск   24 0
2010 дубль Мінск   29 2
2011 (1) Д3 Камунальнік   15 1
2014 Д3 Прамень   26 6
2015 Д3 Прамень   23 8
2016 Д2 Прамень   20 5
2017 Д2 Прамень   27 16
2018 Д1 Прамень   25 3
2019 Д1 Дняпро   19 2
2020 Д1 Слуцк   21 3
2021 (1) Д1 Нёман   14 0
2021 (2) Д1 Мінск   13 0
2022 Д2 Нафтан   23 13
2023 Д2 Маладзечна   28 2

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].

Крыніцы правіць

  1. http://fcnaftan.com/node/6150
  2. а б https://www.fcneman.by/komanda/main/734.html
  3. Юрий Козлов. От грузчика до лучшего бомбардира первой лиги (руск.). by.tribuna.com.
  4. «Луч» продлил контракт с Юрием Козловым (руск.). football.by (17 студзеня 2018). Праверана 15 лютага 2024.
  5. Юрий Козлов стал игроком "Слуцка" (руск.). football.by (22 студзеня 2020). Праверана 15 лютага 2024.
  6. "Слуцк" расторг контракт с десятью футболистами (руск.). football.by (21 снежня 2020). Праверана 15 лютага 2024.
  7. "Неман" подписал контракт с Юрием Козловым (руск.). football.by (29 студзеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  8. "Неман" расстался с Юрием Козловым (руск.). football.by (13 ліпеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  9. "Минск" подписал Юрия Козлова (руск.). football.by (23 ліпеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  10. Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском" (руск.). football.by (2 снежня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  11. Козлов, Игнатенко и Кац пополнили ряды "Нафтана" (руск.). football.by (25 лютага 2022). Праверана 15 лютага 2024.
  12. ФК «Нафтан» подписал контракты с футболистами (руск.). Афіцыйны сайт наваполацкага «Нафтана» (3 лютага 2023). Праверана 15 лютага 2024.
  13. Козлов и Плясунов пополнили ряды "Молодечно-2018" (руск.). football.by (16 лютага 2023). Праверана 15 лютага 2024.
  14. Девять игроков продлили контракты с «Молодечно-2018» (руск.). bel.football (25 студзеня 2024). Праверана 15 лютага 2024.
  15. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 15 лютага 2024.

Спасылкі правіць