Юрый Уладзіміравіч Кавалёў

беларускі футбаліст

Юрый Кавалёў (нар. 27 студзеня 1993, Бялынічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Балтыка» з Калінінграда і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Юрый Кавалёў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Юрый Уладзіміравіч Кавалёў
Нарадзіўся 27 студзеня 1993(1993-01-27)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 67 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Балтыка
Нумар 66
Маладзёжныя клубы
2006—2010 Беларусь Суворавец (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 173 (20)
2020—2021 Расія Арсенал (Тула) 16 (1)
2021   Расія Арсенал-2 (Тула) 3 (2)
2021—2023 Расія Арэнбург 58 (6)
2024— Расія Балтыка (Калінінград)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (3)
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2012—2014 Беларусь Беларусь (да 21) 20 (1)
2017— Беларусь Беларусь 22 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 верасня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, а па яго заканчэнні з 2010 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра».

У 2013 годзе стаў іграком асноўнай каманды, звычайна выхадзіў на замену на пазіцыю флангавага паўабаронцы. У першай палове сезона 2014 рэдка з’яўляўся ў аснове, але ўлетку стаў часцей з’яўляцца ў складзе, нярэдка стаў выхадзіць і ў старце. У выніку здолеў адзначыцца трыма галявымі перадачамі ў чэмпіянаце.

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. Сезон 2015 пачынаў, у асноўным выходзячы на замену, а з ліпеня здолеў замацавацца ў стартавым складзе. У кастрычніку атрымаў траўму, ад якой аднавіўся толькі ў самым канцы сезона. У снежні 2015 года на два гады падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[5]. У сезоне 2016 трывала гуляў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, пераважна выходзячы ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2017 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а пазней замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Кавалёў застанецца ў камандзе на наступны сезон[6]. У сезоне 2018 выхадзіў на поле ў стартавым складзе ва ўсіх афіцыйных матчах сваёй каманды, а ў 2019 годзе толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы.

У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[7]. У студзені 2020 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з тульскім «Арсеналам»[8]. Нездолеў замацавацца ў складзе «кананіраў», часцей заставаўся на лаўцы запасных.

У сезоне 2021/22 перастаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе «Арсенала», гуляў за фарм-клуб «Арсенал-2» у трэцім дывізіёне. У верасні 2021 года перайшоў у «Арэнбург»[9]. Па выніках сезона 2021/22 дапамог клубу выйсці ў Прэм’ер-лігу. У студзені 2024 года пакінуў «Арэнбург»[10] і неўзабаве накіраваўся на прагляд у калінінградскую «Балтыку», з якой у лютым падпісаў кантракт[11].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

10 кастрычніка 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Францыі (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У гэтым матчы адзначыўся галявой перадачай на Антона Сароку.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Шахцёр   12 0
2011 дубль Шахцёр   11 1
2012 дубль Шахцёр   23 7
2013 Д1 Шахцёр   20 0
2014 Д1 Шахцёр   19 0
2015 Д1 Шахцёр   21 2
2016 Д1 Шахцёр   29 4
2017 Д1 Шахцёр   27 3
2018 Д1 Шахцёр   30 5
2019 Д1 Шахцёр   27 6
2019/20 (2) Д1 Арсенал   5 0
2020/21 Д1 Арсенал   11 1
2021/22 (пач.) Д3 Арсенал-2   3 2
2021/22 Д2 Арэнбург   27 4
2022/23 Д1 Арэнбург   20 2
2023/24 (1) Д1 Арэнбург   11 0

Крыніцы правіць

  1. Yuri Kovalev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yury Kavalyow // FBref.com
  3. https://teams.by/kovalev-yuriy-vladimirovich/player-54/
  4. Котенко, Юревич, Матвейчик, Старгородский и Ковалев продлили контракты с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
  5. "Шахтер" продлил контракт с Ковалевым (руск.). football.by (1 снежня 2015). Праверана 8 лютага 2024.
  6. Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Януш, Бакай, Рыбак и Ковалев официально покинули "Шахтер" (руск.). football.by (31 снежня 2019). Праверана 8 лютага 2024.
  8. Официально: Ковалев и Громыко представлены в качестве игроков тульского "Арсенала" (руск.). football.by (15 студзеня 2020). Праверана 8 лютага 2024.
  9. "Оренбург" объявил о подписании Ковалева (руск.). football.by (8 верасня 2021). Праверана 8 лютага 2024.
  10. Из "Оренбурга" ушел еще один белорус (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 8 лютага 2024.
  11. Юрий Ковалёв официально стал игроком "Балтики" (руск.). football.by (7 лютага 2024). Праверана 8 лютага 2024.