Востраў Юрый (руск.: Юрий, яп.: 勇留島) — востраў у Малой градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. На востраў таксама прэтэндуе Японія. Плошча — 10,32 км².

Юрый
руск. Юрий, яп. 勇留島
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча10,32 км²
Насельніцтва
  • 0 чал. (2010)
Размяшчэнне
43°25′20″ пн. ш. 146°04′25″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Юрый (востраў) (Расія)
Юрый
Юрый
Map

Мае вулканічнае паходжанне. Паверхня ўзгорыстая. Берагі стромкія абрывістыя, месцамі адхонныя з пясчанымі і галечнымі пляжамі. Найвышэйшы пункт — 44 м над узроўнем мора.

У старажытнасці наведваўся айнамі, якія далі яму імя Юра або Юру («там шмат бакланаў»). У 18551945 гг. уваходзіў у склад Японіі. Выкарыстоўваўся як рыбалоўная база. Сезоннае насельніцтва дасягала 501 чал. У 1945 годзе заняты савецкімі войскамі і пазней уключаны ў склад РСФСР.

На востраве знаходзяцца расійская пагранічная застава і маяк. З-за адсутнасці бяспечных падыходаў марскія судны рэдка наведваюць яго. Аднак на заставе існуе верталётная пляцоўка.

Востраў Юрый з’яўляецца часткай прыроднага заказніка «Малыя Курылы».

Спасылкі правіць