Горы Юінта (англ.: Uinta Mountains) — горны хрыбет на паўночным усходзе штата Юта і поўдні штата Ваёмінг, ЗША. З’яўляецца часткай Скалістых гор, а таксама самым высокім хрыбтом ў кантынентальных штатах, які распасціраецца з усходу на захад. Размешчаны прыкладна за 160 км на ўсход ад горада Солт-Лэйк-Сіці. Вышэйшы пункт хрыбта — Кінгс-Пік, вышыня якога 4123 м.

Юінта
англ. Uinta Mountains
Краіна
Плошча32 244 км²
Даўжыня212 км
Шырыня263 км
Найвышэйшая вяршыняКінгс-Пік 
Найвышэйшы пункт4123 м 
Юінта (горы) (ЗША)
Юінта (горы)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёвыя і ўсходнія схілы хрыбта знаходзяцца пераважна ў басейне ракі Каларада. Тут працякаюць такія рэкі як Блэк-Форк і Дучэснэ, якія з’яўляюцца прытокамі ракі Грын-Рывер. Грын-Рывер, найбуйнейшы прыток ракі Каларада, робіць велізарную пятлю, агінаючы усходні ўскраек хрыбта Юінта. На заходніх схілах хрыбта бяруць пачатак рэкі Бэр і Вебер, якія нясуць свае воды ў Вялікае Салёнае возера. На паўднёвай баку хрыбта пачынаецца рака Прова, якая ўпадае ў возера Юта, якое злучаецца з возерам Вялікае Салёнае праз раку Джордан. У раёне хрыбта размешчана мноства невялікіх азёр. Большая частка хрыбта Юінта атрымлівае менш за 1000 мм ападкаў у год. Найбольш высокія пікі застаюцца пакрытымі снегам большую частку года, за выключэннем перыяду з канца ліпеня да пачатку верасня.