Яан Кабай

французскі футбаліст

Яан Кабай (фр.: Yohan Cabaye; нар. 14 студзеня 1986, Туркуэн, Францыя) — французскі футбаліст, апорны паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2010—2016). Вызначаецца добрым бачаннем пляцоўкі і выдатным кантролем мяча, а таксама добрымі тэхнічнымі якасцямі[3]. Кабай таксама вядомы як выдатны выканаўца ўдараў з пенальці[4]. Праз бабулю па бацькоўскай лініі мае в’етнамскае паходжанне[5].

Футбол
Яан Кабай
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 14 студзеня 1986(1986-01-14)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Францыя
Рост 174 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1998—2004 Францыя Ліль
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2011 Францыя Ліль 191 (31)
2011—2014 Англія Ньюкасл Юнайтэд 79 (17)
2014—2015 Францыя Пары Сен-Жэрмен 35 (1)
2015—2018 Англія Крыстал Пэлас 93 (9)
2018—2019 Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Аль-Наср 13 (1)
2019—2020 Францыя Сент-Эцьен 15 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Францыя Францыя (да 17) 6 (0)
2004—2005 Францыя Францыя (да 19) 17 (2)
2005—2006 Францыя Францыя (да 20) 4 (1)
2006—2008 Францыя Францыя (да 21) 15 (3)
2010—2016 Францыя Францыя 48 (4)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Раннія гады правіць

Кабай пачаў гуляць у футбол у пяць гадоў у акадэміі аднайменнага клуба з роднага горада Туркуэн. Пасля сямі гадоў, праведзеных у акадэміі, яго заўважылі ў клубе «Ліль».

«Ліль» правіць

Кабай правёў 6 гадоў у моладзевай камандзе клуба, пасля чаго адбыўся яго дэбют у прафесійным футболе ў сезоне 2004/05. У гэтым жа сезоне ігрок дапамог заваяваць сваёй камандзе Кубак Інтэртота. У наступным сезоне Кабай стаў іграком стартавага складу і ўпершыню прыняў удзел у Лізе чэмпіёнаў пад кіраўніцтвам Клода Пюэля. Рудзі Гарсія, які прыйшоў на змену Пюэлю, паставіў Кабая на месца паўабаронца. Менавіта на гэтай пазіцыі ігрок раскрыўся з лепшага боку. Самым паспяховым для Кабая стаў сезон 2009/10, у якім футбаліст забіў 15 мячоў, гуляючы на пазіцыі паўабаронцы. У сезоне 2010/11 Кабай дапамог «Лілю» перамагчы ў Лізе 1 і Кубку краіны.

«Ньюкасл Юнайтэд» правіць

У чэрвені 2011 года Кабай падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам англійскай Прэм’ер-лігі «Ньюкасл Юнайтэд». Першы гол у складзе «сарок» забіў у матчы 9-га тура чэмпіянату Англіі сезона 2011/12 супраць клуба «Уіган Атлетык», прынёсшы перамогу сваёй камандзе з лікам 1:0. Праз чатыры дні ён забіў свой другі гол за клуб у матчы супраць «Блэкберн Роверс», але каманда атрымала паражэнне з лікам 4:3 у рамках матча на Кубак Футбольнай лігі[6]. 17 снежня ў матчы супраць «Суонсі Сіці», які скончыўся з лікам 0:0, Кабай прабег больш за ўсіх ігракоў «сарок» дыстанцыі за матч у сезоне, пераадолеўшы больш за 11,6 кіламетраў[7]. Праз два тыдні Яан забіў трэці гол, на гэты раз у браму «Манчэстэр Юнайтэд» пасля ўдару са штрафнога з 27 метраў, у пераможнай гульні з лікам 3:0[8]. У новым сезоне Кабай таксама пачаў забіваць, але ў лістападзе Яан атрымаў траўму і высветлілася, што гульцу патрэбна аперацыя на пахвіну, і што ён будзе па-за гульнёй да лютага 2013 года. Не зважаючы на такія прагнозы ўжо ў студзені Яан вярнуўся на пляцоўку, і забіў гол у «Рэдынгу» ў матчы 19 студзеня са стандарту, што, аднак, не выратавала клуб ад паражэнні. 2 сакавіка 2013 года Кабай упершыню атрымаў капітанскую повязь, замяніўшы траўмаванага капітана Фабрысіа Калачыні. Напачатку сезона 2013/14 Кабая намагаўся прыцягнуць да сваіх шэрагаў «Арсенал», аднак трансфер за 10 млн фунтаў быў «Ньюкаслам» адхілены[9]. 7 снежня 2013 года Яан упісаў свае імя ў гісторыю клуба, забіўшы адзіны і пераможны мяч у браму «Манчэстэр Юнайтэд» на Олд Трафард, такім чынам «сарокі» атрымалі першую перамогу над гаспадарамі пляцоўкі на Олд Трафард за апошні 41 год.

«Пары Сен-Жэрмен» правіць

29 студзеня 2014 года «Пары Сен-Жэрмен» абвясціў пра падпісанне Кабая за неназваную суму, якая ацэньваецца прыкладна ў 19 млн фунтаў, да якіх можна дадаць бонусы[10]. Яан падпісаў 3,5-гадовы кантракт з клубам, дзе абраў для сябе кашулю з нумарам 4[10].

«Крыстал Пэлас» правіць

10 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Кабая ў англійскі «Крыстал Пэлас». Сума трансферу ацэньваецца ў 10 млн фунтаў стэрлінгаў, што стала рэкордам для «Крыстал Пэлас»[11].

«Аль-Наср» правіць

У ліпені 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Аль-Наср» з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў[12]. Пакінуў каманду ў студзені 2019 года.

«Сент-Эцьен» правіць

У жніўні 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Сент-Эцьенам»[13]. Па заканчэнні сезона 2019/20 пакінуў клуб.

У лютым 2021 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.

Кар’ера ў зборнай правіць

Дэбютаваў у складзе зборнай Францыі 5 жніўня 2010 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Нарвегіі, дзе выйшаў на замену Яну М’Віла. Ён быў выкліканы ў зборную ў верасні таго ж года, дзеля ўдзелу ў кваліфікацыйных матчах да чэмпіянату Еўропы 2012 года супраць зборных Беларусі і Босніі і Герцагавіны, аднак, у апошні момант не паехаў з камандай да гульняў з прычыны наяўнасці траўмы[14]. Першы гол за нацыянальную каманду забіў 15 чэрвеня 2012 года ў матчы ў рамках чэмпіянату Еўропы 2012 года ў браму зборнай Украіны[15].

Дасягненні правіць

Ліль:

Пары Сен-Жэрмен:

Зноскі

Спасылкі правіць