Ягор Аляксандравіч Клімянчук

украінскі футбаліст

Ягор Клімянчук (нар. 11 лістапада 1997, Запарожжа, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца харкаўскага «Металіста».

Футбол
Ягор Клімянчук
Поўнае імя Ягор Аляксандравіч Клімянчук
Нарадзіўся 11 лістапада 1997(1997-11-11)[1][2] (26 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 180 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Металіст
Маладзёжныя клубы
2010—2012 Украіна Шахцёр (Данецк)
2012—2014 Украіна Металург (Запарожжа)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2015 Украіна Металург (Запарожжа) 5 (0)
2016 Беларусь Мінск 4 (0)
2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 3 (0)
2017 Украіна Колас (Каваліўка) 7 (0)
2018 Украіна Авангард (Краматорск) 5 (0)
2019 Украіна Алімпік (Данецк) 9 (0)
2020 Украіна Львоў 19 (0)
2021—2022 Арменія Арарат-Арменія (Ерэван) 22 (0)
2022— Украіна Металіст (Харкаў)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 верасня 2022.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец ДЮСШ запарожскага «Металурга», першы трэнер — Андрэй Юр’евіч Максіменка. Пасля завяршэння навучання папоўніў шэрагі клубнай каманды «Металурга» да 19 гадоў[3].

7 лістапада 2014 года ў выязным матчы супраць луганскай «Зары» дэбютаваў у моладзевай камандзе «металургаў». 30 мая 2015 года, у апошнім туры чэмпіянату Украіны 2014/15, дэбютаваў у асноўнай камандзе ў матчы Прэм’ер-лігі супраць кіеўскага «Дынама», замяніўшы ў другім тайме яшчэ аднаго дэбютанта Рамана Папова[4].

У снежні 2015 года Ягор разам з іншымі ігракамі пакінуў «Металург» у сувязі з пачаткам працэсу ліквідацыі клуба. У студзені 2016 года разам з таварышам па «Металургу» Сяргеем Кулінічам прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск», з якім у лютым падпісаў двухгадовы кантракт[5]. Правёў за асноўны склад «Мінска» 4 матчы ў чэмпіянаце і 1 у Кубку Беларусі, з чэрвеня стаў у асноўным гуляць за дубль. 7 ліпеня 2016 года кантракт з беларускім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[6], і неўзабаве Ягор далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе таксама не здолеў замацавацца ў аснове і стаў выступаць за дубль. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Нафтан»[7].

У лютым 2017 года стаў іграком клуба «Колас» (Каваліўка) з Першай лігі Украіны[8]. У сезоне 2017/18 не з’яўляўся на полі за «Колас», і ў лютым 2018 года перайшоў у «Авангард» з Краматорска. Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў краматорскі клуб.

У студзені 2019 года перайшоў у данецкі «Алімпік», які пакінуў у снежні таго ж года. У лютым 2020 года далучыўся да «Львова», а ў студзені 2021 года перабраўся ў армянскі клуб «Арарат-Арменія». Пакінуў каманду ў чэрвені 2022 года. У верасні 2022 года стаў іграком харкаўскага «Металіста».

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Egor Klymenchuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yehor Klymenchuk // FBref.com
  3. В добрый путь, выпускники! (руск.). «Металург» Запорожжа (5 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2015. Праверана 27 лютага 2016.
  4. «Динамо» 2:2 «Металург» З (укр.)(недаступная спасылка). УПЛ (30 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2015. Праверана 27 лютага 2016.
  5. Украинцы Егор Клименчук и Сергей Кулинич подписали контракты с "Минском". football.by.
  6. Клименчук покинул «Минск». by.tribuna.com.
  7. Степанов, Клименчук и еще два футболиста покинут «Нафтан». by.tribuna.com.
  8. Колос вернул из Беларуси воспитанника запорожского Металлурга. ua-football.com.