Ягор Аляксеевіч Піцык

беларускі футбаліст

Ягор Піцык (нар. 1 лютага 1995) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Ягор Піцык
Поўнае імя Ягор Аляксеевіч Піцык
Нарадзіўся 1 лютага 1995(1995-02-01)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2016 Беларусь Дынама (Брэст) 6 (0)
2015   Беларусь Кобрын 13 (0)
2016   Беларусь Баранавічы 9 (0)
2017 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 10 (1)
2017 Польшча ГКС (Вікелец) 5 (0)
2018 Беларусь Хваля (Пінск) 7 (1)
2018 Беларусь Смаргонь 14 (0)
2019 Беларусь Івацэвічы 22 (12)
2020 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 1 (0)
2020 Беларусь Івацэвічы 6 (2)
2021 Беларусь Брэстжылбуд (Брэст) 12 (19)
2022 Польшча Оса (Біскупец)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 красавіка 2023.

Клубная кар’ера правіць

З 2014 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама», у тым жа годзе часам пачаў трапляць і асноўную каманду. 23 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 63-й хвіліне ў матчы супраць «Нёмана» (0:1).

У сезоне 2015 чатыры разы выйшаў на поле за асноўную каманду (заўсёды на замену). У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Кобрын»[2]. Правёў у першай лізе 13 матчаў. З лютага 2016 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Дынама». У сакавіку праходзіў прагляд у «Смалявічах-СТІ», а ў красавіку далучыўся да «Баранавічаў». У жніўні 2016 года пакінуў баранавіцкі клуб[3] і неўзабаве вярнуўся ў Брэст, дзе да канца сезона 2016 выступаў за дубль.

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у пінскую «Хвалю»[4], аднак пазней далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта». Улетку 2017 года перабраўся ў клуб польскай Трэцяй лігі ГКС (Вікелец). У пачатку 2018 года планаваў далучыцца да брэсцкага «Руха», але пазней зноў адправіўся на прагляд у «Хвалю» і ў сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з пінскім клубам[5]. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[7].

У лютым 2019 года падоўжыў кантракт са смаргонскім клубам[8], аднак да пачатку чэмпіянату 2019 пакінуў каманду і перабраўся ў «Івацэвічы». У красавіку 2020 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», аднак згуляў толькі ў адным матчы. У ліпені 2020 года вярнуўся ў «Івацэвічы»[9].

У пачатку 2021 года далучыўся да «Брэстжылбуда», дзе гуляў да канца сезона. У студзені 2022 года заняў пасаду адміністратара ў дублі брэсцкага «Руха»[10], аднак у хуткім часе клуб зняўся са спаборніцтваў.

З восені 2022 года выступаў за польскі клуб «Оса» з Біскупца. У пачатку 2023 года трэніраваўся з «Нівай» з Доўбізны, аднак у выніку не трапіў у заяўку каманды на сезон, засяродзіўся на пасадзе спартыўнага дырэктара клуба[11]. У красавіку 2023 года стаў начальнікам каманды ў брэсцкім «Дынама».

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д1 Дынама   2 0
2015 (1) Д1 Дынама   4 0
2015 (2) Д2 Кобрын   13 0
2016 (1) Д2 Баранавічы   9 0
2016 (2) дубль Дынама   10 7
2017 (1) Д2 Граніт   10 1
2018 (1) Д2 Хваля   7 1
2018 (2) Д2 Смаргонь   14 0
2019 Д3 Івацэвічы   22 12
2020 (1) Д2 Граніт   1 0
2021 Д3 Брэстжылбуд   12 19

Зноскі