Ягор Летаў (руск.: Егор Летов, сапр. імя Ігар Фёдаравіч Летаў) (10 верасня 1964, Омск — 19 лютага 2008, Омск) — рускі рок-музыкант, легенда савецкай панк-сцэны, нязменны лідар гуртоў «Гражданская оборона», «Егор и Опизденевшие» і інш.

Ягор Летаў
руск.: Егор Летов
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 10 верасня 1964(1964-09-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 2008(2008-02-19) (43 гады)
Месца смерці
Краіна
Жонка Natalia Chumakova[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі паэт, спявак, аўтар песень, музыкант, гукарэжысёр, аўтар-выканаўца, гітарыст, мастак, мульціінструменталіст, рок-музыкант, мастак-канцэптуаліст, студыйны музыкант
Пеўчы голас барытон і Скрымінг
Інструменты гітара, бас-гітара, ударныя музычныя інструменты, шум, Магнітная стужка і вакал[d]
Жанры рок-музыка, пост-панк, псіхадэлічны рок, нойз-рок, гаражны рок[d], нойз[d], індастрыял, аўтарская песня і garage punk[d]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
letov.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 10 верасня 1964 года ў Омску. Маці — Тамара Георгіеўна Летава (Марцем’янава) (1935—1988); бацька — Фёдар Дзмітрыевіч Летаў (1926—2018), вайсковец, у 1990-х — сакратар райкама КПРФ у Омску; брат — Сяргей Фёдаравіч Летаў, музыкант, саксафаніст, імправізатар.

25 мая 1982 года скончыў 10-ы клас школы № 45 Омска. Пасля школы пераехаў да брата ў Падмаскоўе (мяст. Краскова Любярэцкага раёна) і паступіў у маскоўскае будаўнічае ПТВ, аднак вясной 1983 года быў адлічаны за прагулы і непаспяховасць і да 1984 года вярнуўся назад у Омск. Пасля адлічэння пэўны час працаваў мастаком партрэтаў Леніна для стэндаў навочнай агітацыі (Омскі шынны завод, Омскі маторабудаўнічы завод імя Баранава), дворнікам і тынкоўшчыкам на будоўлі.

Палітычныя погляды правіць

Выступаў супраць развалу СССР, называў сябе «савецкім нацыяналістам». Ад пачатку стварэння Нацыянал-бальшавісцкай партыі быў яе сябрам (меў партыйны білет пад нумарам 4). Сярод палітыкаў былога СССР асобна вылучаў Аляксандра Лукашэнку, супрацьпастаўляючы яго расійскім палітыкам; спадзяваўся на атрыманне ўлады ў Расіі беларускім прэзідэнтам. У сярэдзіне 2000-х гг. публічна адмежаваўся ад любых палітычных сілаў.

Тэксты песень, напісаных Ягорам, прасякнутыя непрыняццём дзяржаўных інстытутаў прымусу, вайны, ідэямі рускага нацыяналізму.

Спасылкі правіць