Ядвіга Іосіфаўна Бяганская

пісьменніца

Ядвіга Іосіфаўна Бяга́нская (псеўданім: Ядвіга Рута; 29 (16) лютага 1908, Верхняудзінск, цяпер Улан-Удэ — 3 красавіка 1992, Мінск) — празаік, перакладчык[1].

Ядвіга Іосіфаўна Бяганская
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Ядвіга Рута
Дата нараджэння 16 лютага 1908(1908-02-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 1992(1992-04-03) (84 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Аляксандр Мікалаевіч Сак і Міхаіл Якаўлевіч Леберфарб[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, пісьменніца

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і беларускіх перасяленцаў у Сібір, якія вярнуліся на Беларусь у 1922 годзе. З 1924 года ў Мінску. У 1924 годзе паступіла на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое скончыла ў 1930 годзе[1]. Настаўнічала ў Мінску, Рэчыцы[1]. У 1937 годзе былі арыштаваны яе муж паэт А. Сак і бацька Іосіф Вікенцевіч Бяганскі (абодвух расстралялі). 6 лістапада 1937 года арыштавана і сама Бяганская і 4 студзеня 1938 года асуджана на 10 гадоў лагераў; адпраўлена на Калыму. Вызвалена 6 лістапада 1947 года. У пачатку 1948 года ўзяла шлюб з мастаком Міхаілам Якаўлевічам Леберфарбам, жыла на Чукотцы. У 1948 годзе ёй дазволілі вярнуцца на Беларусь. Да 1955 года жыла ў Рэчыцы. Рэабілітавана ў 1954 годзе. Пасля рэабілітацыі першага мужа ў 1955 пераехала з сям’ёй у Мінск.

У 19561963 гадах працавала рэдактарам на Беларускім радыё[1]. З 1963 года на пенсіі.

Памерла 3 красавіка 1992 года ў Мінску і была пахавана на Паўночных могілках.

Творчасць правіць

Пачала публікаваць вершы з 1926 года[1]. З 1953 года пачала выступаць як празаік. Перакладала з польскай і славацкай моў. Член СП СССР з 1957 года. Аўтар кніг для дзяцей «Далёка на Поўначы» (1954), «Жэнін галубок» (1958), «Сустрэча з морам» (1962), «Зосіна зорачка» (1965), «Над ракой Шушай» (1977), «Нечаканая сустрэча» (1978)[1].

У 2018 годзе апублікаваны вершы Я. Бяганскай перыяду другой паловы 1920-х гадоў[2].

Зноскі

  1. а б в г д е Беганская Ядвига Иосифовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 47. — 737 с.
  2. Ядвіга Бяга́нская. ПЕСНІ МАЕ — ГЭТА ПТУШКІ КРЫЛАТЫЯ. Вершы

Літаратура правіць

Спасылкі правіць