Я́зна[1] (трансліт.: Jazna, руск.: Язно) — аграгарадок у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Язненскага сельсавета. Размешчана на беразе азёраў Малое і Вялікае Язна. За 58 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, 156 км ад Віцебска.

Аграгарадок
Язна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 705 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2153
Аўтамабільны код
2
Язна на карце Беларусі ±
Язна (Беларусь)
Язна
Язна (Віцебская вобласць)
Язна

Гісторыя правіць

 
Касцёл Маці Божай Вастрабрамскай

Першы пісьмовы ўспамін пра Язна датуецца 1475 годам як уладанне Галімскіх. Мясцовасць уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства і ў розныя часы знаходзілася ва ўладанні Друцкіх-Сакалінскіх, Козелаў-Паклеўскіх, Коцелаў, Корсакаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Язна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 Віленскай губерні. На 1866 год тут было 15 двароў. У 1900 у вёсцы пабудавалі мураваную царкву[2].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Язна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 Язна ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета.

Насельніцтва правіць

 
Царква, здымак пач. XX ст.

Інфраструктура правіць

У Язна працуюць школа, бальніца і аптэка, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Касцёл Маці Божай Вастрабрамскай (пач. XX ст.)

Галерэя правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Ірына Мікалаева. Язненскі Благавест(недаступная спасылка) // «Звязда» № 31 (269), 17 лістапада 2011.
  3. Jazno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 539.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 18

Літаратура правіць

Спасылкі правіць