Язэп Таўпека — камандзір аддзела Беларускай Народнай Партызанкі ў 1942—1945 гадах, палітычны дзеяч, паэт, публіцыст.

Язэп Таўпека
Язэп Таўпека
Псеўданім Я. Таўпа
Дата нараджэння невядома
Месца нараджэння вёска Таўпы, Навагрудчына
Дата смерці пачатак 1990-х гадоў
Месца смерці ЗША
Грамадзянства
Прыналежнасць Беларуская Самаабарона
Беларуская Народная Партызанка
Род войскаў пяхота, партызаны
Гады службы 1941—1945
Званне Атаман
Бітвы/войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна

Біяграфія правіць

Міжваенны перыяд правіць

Паводле адукацыі геолаг. Удзельнічаў у Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе 1925—1927 гадоў. Быў сакратаром «Змагання» ў Маладзечне. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. Напрыклад, 25 жніўня 1929 года быў арыштаваны і месяц прабыў у Лукішскай турме ў Вільні. Напярэдадні нямецка-савецкай вайны вярнуўся ў родныя мясціны.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны правіць

Увосень 1941 года арганізаваў партызанскі аддзел, які дзейнічаў паміж Навагрудкам, Слонімам і Баранавічамі. У эміграцыі Язэп Таў­пе­ка пісаў:

Зімой 1941 года ў лесе была амаль выключна нашая партызанка, вядома цесна звязаная з вёскай і больш перахоўваючыся ў вёсках, чым у лесе.

Гэтак жа ён пісаў:

Першыя савецкія групкі з акружэнцаў-жаўнераў і перадусім афіцэраў і камуністаў згрупаваліся па лясах адразу, але сустрэўшы агульнае варожае стаўленне насельніцтва Заходняй Беларусі, яны ўсе накіроўваліся на ўсход, каб прабіцца да сваіх. Мы з імі сутыкаліся і пасля размоваў мірна разыходзіліся. Яны прабіваліся да сваіх, мы зноў сядзелі ў лесе на сваёй тэрыторыі. Па-за імі хаваліся ў лесе дробныя групкі з акружэнцаў, па некалькі чалавек-марадзёраў. Гэтыя рабавалі насельніцтва, дамагаліся сала, самагону, забівалі адмаўляючых. Але ў нашых ваколіцах мы іх хутка вычысцілі. Жаўнеры-акружэнцы з большага, не падаліся разам са сваімі афіцэрамі і камуністамі на ўсход, але папрыставалі ў вёсках за работнікаў да сялянскіх сем’яў. Немцы не толькі гэта дазвалялі, але і звальнялі ваеннапалонных з лягероў, калі ў лягер прыязджаў селянін і прасіў… Першыя /савецкія/ дэсантныя групы большага памеру /былі/ выкінутыя ў 1942 годзе, і тады вось яны выдалі загад усім «прымакам», як «ваеннаабавязаным», з’явіцца ў лес пад пагрозай расстрэлу, як дэзерціраў тых, хто не з’явіцца. Немцы, убачыўшы гэтае, загадалі ўсім палонным, хто яшчэ не пайшоў у лес, з’явіцца на зборныя пункты і адправілі ў лагер, каб і яны не пайшлі. Хто ўцалеў, вядома пабег сам у лес. Але не ўсе ўліліся і хацелі ўліцца ў савецкую партызанку, многія далучаліся да нашых атрадаў і так паўстаў не адзін мяшаны атрад.

Удзельнік канферэнцыі Беларускай Народнай Партызанкі, сябра «Лавы атаманаў» і кіраўніцтва Беларускай Народнай Грамады. Пасля нападу ў 1943 годзе на ягоны аддзел савецкіх дыверсантаў пачаў адводзіць сваіх партызанаў у Аўгустоўскія лясы. Там аддзел Таўпекі дзейнічае да канца 1945 года, пасля чаго ён выводзіць свой атрад праз Чэхію ў Заходнюю Германію.

Пасля вайны правіць

У канцы 1940-х гадоў жыў у Аргенціне, дзе спрабаваў залажыць беларускія патрыятычныя арганізацыі, вольныя ад камуністычнага ўплыву. Пасля — у ЗША або Канадзе. Сябра Саюза Былых Удзельнікаў Збройнай Барацьбы за Вызваленьне Беларусі і Федэрацыі Вольных Беларускіх Журналістаў. У газеце «Беларускі Голас» друкуе свае ўспаміны і водгукі на публікацыі савецкай прэсы. У часопісе «Баявая Ўскалось» (Таронта) змяшчаў свае вершы пад псэўданімам «Я.Таўпа». Таўпека палемізаваў з аўтарамі публікацый у пракамуністычнай газэце «Вестник» (Таронта) і «Голас Радзімы», якія альбо зусім адмаўлялі існаванне «беларускай партызанкі», альбо звязвалі яе камандзіраў з нямецкай выведкай.

Пра свой партызанскі рух пісаў:

Нашая партызанка была і ўзапраўдзі збройнай самаабаронай народу, як такая ж лягальная самаабарона паўстала пасля пару гадоў у вёсках з дазволу немцаў, каб бараніцца ад насланых тады масава з Расеі НКВДыстоўскіх дывэрсантаў, аб’яднаўшых збройным прымусам усіх падонкаў, якія цягаліся па лесе з савецкіх акружэнцаў…

Памёр у пачатку 1990-х гадоў.

Спасылкі правіць