Язэп Францавіч Камаржынскі

Язэп Францавіч Камаржынскі (1899, Дзвінск, цяпер Латвія — 1965, Даўгаўпілс) — артыст, рэжысёр, культурна-грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Латвіі міжваеннага перыяду.

Язэп Францавіч Камаржынскі
Дата нараджэння 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 1965
Месца смерці
Месца пахавання
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Дзвінская ініцыятыўная група па падрыхтоўцы Беларускіх вечароў у 1922. Злева направа: Пётра Мірановіч, Кастусь Александровіч, Язэп Камаржынскі, Алесь Махноўскі

Удзельнічаў у тэатральных пастаноўках трупы Дзвінскага чыгуначнага тэатра пад кіраўніцтвам М. Канстанцінава. Падчас 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі на Смаленшчыне. Працаваў у рабочай драматычнай дружыне Рослаўля. У 1919—1920 гадах акцёр драмы, сябра Смаленскага аддзялення Усерасійскага прафесійнага саюза работнікаў мастацтва[ru]. Летам 1920 года вярнуўся ў Дзвінск, скончыў беларускія настаўніцкія курсы. У 1922 годзе як рэжысёр узначаліў створаную з ініцыятывы К. Езавітава і Э. Будзькі беларускую тэатральную трупу Дзвінска. Беларускія спектаклі ставіліся ім у латгальскім клубе «Саўле» і святліцы чыгуначнікаў. Калектыў выязджаў з пастаноўкамі ў Прыдруйшчыну, Ізабелінаўшчыну, інш. рэгіёны пражывання беларускага этнасу. Увосень 1929 года Беларускі аддзел пры Міністэрстве асветы Латвіі запрасіў Камаржынскага ў Рыгу, дзе ён працаваў настаўнікам у беларускай школе на Маскоўскім фарштаце, а затым быў прызначаны дырэктарам Беларускага народнага тэатра. Выступаў як акцёр і рэжысёр. Ставіў п’есы У. Галубка, Я. Купалы, Р. Блаўмана. 3 утварэннем Таварыства беларускага тэатра ў Латвіі Камаржынскі быў дзейсны яго сябра. У 1936 годзе беларуская грамадскасць Латвіі шырока адзначыла 20-годдзе яго творчай дзейнасці.

 
Я. Камаржынскі ў камічнай ролі

Удзельнічаў у культурна-грамадскай рабоце латышскіх беларусаў і падчас Другой сусветнай вайны. У 1945 годзе ў ліку іншых культурна-асветных беларускіх працаўнікоў С. Сахарава, С. Сіцько, П. Масальскага (П. Сакола) арыштаваны і высланы ў Сібір. Пасля рэабілітацыі ў 1955 годзе вярнуўся ў Дзвінск (Даўгаўпілс), удзельнічаў у пастаноўках спектакляў у Даўгаўпілскім гарадскім Доме культуры. Загінуў, збіты машынай па дарозе на рэпетыцыю.

Пахаваны на каталіцкіх могілках у Даўгаўпілсе[1].

Зноскі

Літаратура правіць