Якабінцы (фр.: Jacobins) — удзельнікі Якабінскага клуба (club des Jacobins), французскага палітычнага клуба эпохі рэвалюцыі, — якія ўсталявалі сваю дыктатуру ў Францыі ў 17931794 гадах.

Паседжанне якабінскага клуба ў бібліятэчнай зале манастыра св. Якава (1791).

Клуб утварыўся ў чэрвені 1789 на базе брэтонскай фракцыі дэпутатаў Нацыянальнага сходу і атрымаў сваю назву ад месца правядзення паседжанняў клуба ў дамініканскім кляштары Святога Якава на вуліцы Сен-Жак у Парыжы. Якабінцамі лічыліся члены самога клуба, а таксама члены правінцыйных клубаў, цесна звязаных з асноўным. Клуб меў велічэзны ўплыў на ход французскай рэвалюцыі 1789 г.: рэвалюцыя расла і развівалася, спадала і знікла ў сувязі з лёсам гэтага клуба. Падчас свайго кіравання якабінцы правялі шэраг радыкальных рэформаў і разгарнулі масавы тэрор. Партыя якабінцаў уключала:

Да 1791 года члены клуба былі прыхільнікамі канстытуцыйнай манархіі. Якабінцы (пераважна прыхільнікі Рабесп'ера) удзельнічалі ў Канвенце, дзе выступалі за адзінства краіны, умацаванне нацыянальнай абароны перад тварам контррэвалюцыі і жорсткі ўнутраны тэрор; да 1793 годзе сталі ў ім найбольш уплывовай сілай. Зрынуўшы жырандыстаў 2 чэрвеня 1793 года, пазней расправіўшыся з эберцістамі і дантаністамі, якабінцы манапалізавалі ўладу ў Францыі аж да падзення Рабесп'ера ў выніку перавароту 9 тэрмідора (27 ліпеня 1794 года). Пасля гібелі правадыроў якабінцаў, праследаванняў якабінцаў тэрмідарыянцамі і раялістамі, якія паднялі галаву пасля Тэрмідора, Якабінскі клуб быў закрыты ў лістападзе 1794 года. Дэвізам «Таварыства сяброў рэспублікі адзінай і непадзельнай» (афіцыйная назва Якабінскага клуба) быў дэвіз «Vivre libre ou mourir» — «Жыць свабодна або памерці».

Пачынаючы з XIX стагоддзя тэрмін ужываецца не толькі для абазначэння членаў клуба і іх саюзнікаў, але і як назва радыкальнай палітычнай плыні.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Робеспьер М. Избранные произведения. В 3 т. М. «Наука» (Литературные памятники). 1965
  • Гладилин А. Евангелие от Робеспьера М. Политиздат (Пламенные революционеры). 1970
  • Генифе П. Французская революция и Террор // Французский ежегодник 2000: 200 лет Французской революции 1789—1799 гг.: Итоги юбилея. М.: Эдиториал УРСС, 2000.

Мастацкая літаратура правіць

Спасылкі правіць