Якаб Штэйнер (ням.: Jakob Steiner; 18 сакавіка 1796, Уцэнсторф паблізу Залатурна, Швейцарыя — 1 красавіка 1863, Берн) — швейцарскі матэматык, заснавальнік сінтэтычнай геаметрыі крывых ліній і паверхняў 2-га і вышэйшых парадкаў.

Якаб Штэйнер
Jakob Steiner
Швейцарскі вучоны
Швейцарскі вучоны
Дата нараджэння 18 сакавіка 1796(1796-03-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 1863(1863-04-01)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Леапольд Кронекер
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Атрымаў адукацыю ў Іфертэне ў І. Песталоці, у 1818 годзе паступіў у Гайдэльбергскі ўніверсітэт.

Скончыўшы там адукацыю, у 1821 годзе, паступіў у Берліне настаўнікам у прыватны інстытут Пламана.

З 1825 па 1835-ы гады быў настаўнікам матэматыкі ў Берлінскім гарадскім прамысловым вучылішчы.

З 1835 годзе пачаў выкладанне ў Берлінскім універсітэце ў якасці экстраардынарнага прафесара матэматыкі.

У 1834 г. быў абраны членам Берлінскай акадэміі навук.

Паміраючы ў 1863 годзе ў Берне, ён завяшчаў 8000 талераў Берлінскай акадэміі навук для прэміі за сачыненні па сінтэтычнай геаметрыі.

Яго ўласныя работы па геаметрыі (часткай змешчаныя ў розных навуковых часопісах, часткай тыя, што засталіся ў рукапісах), а таксама яго лекцыі ў Берлінскім універсітэце паслужылі падставай для выдання ў 1867 г. кнігі пад загалоўкам: «Jacob Steiner’s Vorlesungen über Syntetische Geometrie, bearbeitet von Geiser und Schröter».

Усе яго творы («Gesammelte Werke von Jacob Steiner») выдадзены К. Веерштрасам у Берліне ў 1881—1882 гг.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Jakob Steiner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Штейнер Якоб // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.