Якапа Кіменці, таксама Якапа да Эмполі (іт. Jacopo Chimenti, 30 красавіка 1551, Фларэнцыя — 30 верасня 1640, там жа) — італьянскі мастак, прадстаўнік так званага контрманьерызму (іт. Contra-Maniera), плыні ў мастацтве Італіі, які запазычыў некаторыя прыёмы маньерызму, але зрабіў рашучае вяртанне да рэалізму і ўраўнаважанасці мастацтва Высокага Адраджэння.

Якапа Кіменці
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 красавіка 1551
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1640(1640-09-30)[1][2][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Уплыў Маза да Сан Фрыяна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў Фларэнцыі. Дадатак да прозвішча «Эмполі» паходзіць ад горада нараджэння бацькі мастака. Мастацкую адукацыю атрымаў у майстэрні Маза да Сан Фрыяна. На мастацкую манеру паўплывалі творы жывапісцаў Понтарма і Санці дзі Ціта. Працаваў у Фларэнцыі і маленькіх гарадах Тасканы. Наведаў Геную. Маляваў рэлігійныя карціны, партрэты.

Цікавай асаблівасцю творчасці Кіменці было стварэнне нацюрмортаў, якія па ўласцівасцях абсалютна не падобныя з нацюрмортамі славутых майстроў Галандыі таго часу.

Пахаваны ў царкве Сан-Ларэнца ў Фларэнцыі.

Зноскі