Якаў Іванавіч Герд

Якаў Іванавіч Герд (пры нараджэнні Джэймс Артур Герд, англ.: Arthur James Heard; 12 снежня 1799, Грынвіч, Англія— 16 (28) верасня 1875, Санкт-Пецярбург) — арганізатар першай у Расійскай імперыі школы ўзаемнага навучання. Заснавальнік вядомай да гэтага часу расійскай дынастыі навукоўцаў з прозвішчам Герд.

Якаў Герд
Дата нараджэння 12 снежня 1799(1799-12-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 (28) верасня 1875 (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Q120065576?
Дзеці Alexander Yakovlevich Gerd[d] і Q120065760?
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера педагогіка
Вядомыя вучні Alexander Yakovlevich Gerd[d]
Вядомы як арганізатар першай у Расіі школы ўзаемнага навучання

Біяграфія правіць

Якаў Герд нарадзіўся ў Англіі ў 1799 годзе.

З маленства ён марыў стаць мараком, на што яго маці, якая страціла мужа і двух сыноў, служыўшых маракамі, ні за што не згаджалася. У 1815 годзе многія зацікавіліся новым метадам першапачатковага навучання, які распрацаваў квакер Ланкастэр. Ён адкрыў школу ў той частцы Лондана, якая была населена самым бедным людам.

Дзяржаўны канцлер Расійскай імперыі граф Н. П. Румянцаў даручыў у 1817 годзе сакратару расійскага пасольства ў Лондане Штрандману адшукаць маладога чалавека, які пагадзіўся б вывучыць ланкастэрскі метад выкладання, а затым адкрыць падобнае вучылішча ў Расеі. Штрандман прапанаваў гэта Я.Герду, якому на той момант было васемнаццаць гадоў. Я. Герд стаў вывучаць падрабязна ланкастэрскі метад навучання, для чаго ён штодня хадзіў на заняткі ў цэнтральнае вучылішча, затым здаў экзамен і атрымаў пасведчанне ад Вучылішчнага камітэта аб знаёмстве з падрабязнасцямі ланкастэрскага метаду, затым ён яшчэ некалькі месяцаў хадзіў для вывучэння гэтага метаду выкладання ў вучылішча доктара Бэла, дзе таксама атрымаў адпаведнае пасведчанне.

Увосень 1817 года Я. Герд, заключыўшы трохгадовы кантракт, прыбыў морам з Лондана праз Кранштат ў Санкт-Пецярбург. Далей ён накіраваўся ў горад Гомель, дзе ў маёнтку графа Н. П. Румянцава было ў далейшым адкрыта першае вучылішча працавітасці і ўзаемнага навучання ў Расіі.

З восені 1817 года па снежань 1819 года ішла падрыхтоўка да адкрыцця вучылішча. І пасля ўзвядзення часовага будынка для вучылішча 10 снежня 1819 года ў ім пачаліся заняткі. Першымі вучнямі гэтай навучальнай установы сталі 50 сірот з уладанняў графа Н. П. Румянцава.

 
Будынак былой ланкастэрскай школы ў Гомелі

8 лістапада 1820 года быў пабудаваны новы будынак вучылішча, разлічанага на 200 вучняў а адпаведнасці з тэарэтычнымі патрабаваннямі методыкі выкладання. Школа паспяхова вяла навучанне. 29 сакавіка 1821 года ў сувязі з заканчэннем свайго трохгадовага кантракту Якаў Герд вярнуўся ў Англію.

Пазней Якаў Герд вярнуўся ў Расію і працягнуў сваю педагагічную працу. На падставе свайго унікальнага педагагічнага вопыту ён падрыхтаваў задачнік па арыфметыцы, прызначаны для выкладання арыфметыкі ў вучылішчах ўзаемнага навучання.

Памёр у ноч на 16 верасня 1875 года ў Пецярбургу. Пахаваны на Смаленскіх евангелічных могілках.

Літаратура правіць

  • Я. И. Герд Герд, Яков Иванович(недаступная спасылка) // Русский биографический словарь: в 25 томах. — СПб—М., 1896—1918.

Спасылкі правіць

  • Я. И. Герд «Записки об открытии первого училища взаимного обучения в России» // Журнал для воспитания. — 1858, № 12. с. 327-342.
  • С. В. Телешов. «Ланкастерская школа в России» // Педагогіка, № 10, 2005, с. 73.
  • James Muckle «Arthur James Heard (1798-1875) and the education of the poor in Russia»//Bramcote Press, 81 Rayneham Road, Ilkeston, Derbyshire DE7 8RJ, United Kingdom. ISBN 978-1-900405-20-1.