Якаў Пракопавіч Нікулкін

Я́каў Прако́павіч Ніку́лкін (29 красавіка 1913], сяло Падбужжа, Хвастовіцкі павет, Калужская губерня (у цяперашні час Калужская вобласць) — 3 снежня 1983, Мінск) — Старшыня КДБ пры СМ БССР (1970—1980).

Якаў Пракопавіч Нікулкін
Старшыня КДБ БССР
23 чэрвеня 1970 — 4 жніўня 1980
Папярэднік Васіль Пятроў
Пераемнік Веніямін Балуеў
Нараджэнне 29 красавіка 1913(1913-04-29)
Смерць 3 снежня 1983(1983-12-03) (70 гадоў)
Партыя
Дзейнасць палкаводзец, палітык
Ваенная служба
Гады службы 19401983
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў МДБ/КДБ
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Адраджэння Польшчы 4-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 4-й ступені
Ордэн «За баявыя заслугі»
Ордэн «За баявыя заслугі»

Біяграфія правіць

Рускі. Пасля вучобы ў педагагічным тэхнікуме г. Жыздра Калужскай вобласці і Бранскам тэхнікуме шляхоў зносін (скончыў у 1934 годзе) працаваў тэхнікам-вышукальнікам праектнага бюро Далёкаўсходняй чыгункі, тэхнікам, затым начальнікам сакрэтнай часткі Далёкаўсходняй праектнай канторы «Саюзтранспраект» у Хабараўску. З 1940 года ў органах дзяржаўнай бяспекі.

Супрацоўнік аператыўнага пункта НКУС станцыі Ін, затым дарожна-транспартнага аддзялення НКУС Далёкаўсходняй чыгункі. У 1941—1945 гадах — супрацоўнік УНКДБ па Хабараўскам краі і транспартнага аддзела НКУС Далёкаўсходняй чыгункі. З 1945 года — супрацоўнік аддзела МГБ Беластоцкай, затым намеснік начальніка аддзела МГБ Брэст-Літоўскай чыгунак. У 1948—1954 гадах — намеснік начальніка Упраўлення аховы МДБ Брэст-Літоўскай, Кастрычніцкай, Ленінградскай, начальнік Упраўлення аховы Томскай чыгунак, начальнік УКДБ пры СМ СССР на Томскай чыгунцы.

З 1954 года — намеснік начальніка 6-га Галоўнага ўпраўлення (транспартнага) КДБ пры СМ СССР затым начальнік УКДБ пры СМ СССР на Маскоўска-Курска-Данбаскай і Маскоўскай чыгунак. У 1960—1970 гадах — старшыня КДБ пры СМ Башкірскай АССР, старшы кансультант апарату КДБ пры СМ СССР пры МДБ МНК, намеснік начальніка УКДБ пры СМ СССР па г. Маскве і Маскоўскай вобласці. З 23 чэрвеня 1970 года па 4 жніўня 1980 года — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры СМ БССР.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, мангольскім ордэнам «За баявыя заслугі», афіцэрскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы і 10 медалямі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Никулкин Яков Прокопьевич // Генералы органов государственной безопасности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 45.
  • Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1