Янка Гінько (3 студзеня 1912 — 1980-я) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. Удзельнік дэсанту батальёна Дальвіц[1]. Адзін з кіраўнікоў Беларускай незалежніцкай партыі.

Янка Гінько
Іван Гінько
Род дзейнасці грамадскі і вайсковы дзеяч
Дата нараджэння 3 студзеня 1912(1912-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1980-я
Альма-матар
Партыя
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 3 студзеня 1912 года ў в. Загор’е Дзісенскага павета Віленскай губерні ў праваслаўнай сям’і Піліпа і Анастасіі Гінько.

У 1939 годзе скончыў Варшаўскую палітэхніку па спецыяльнасці інжынера геадэзіі. У 1940—1941 гадах працаваў па сваёй спецыяльнасці ва ўсходняй Беларусі.

Пасля пачатка нямецкай акупацыі працаваў старшынёй Беларускай народнай самапомачы ў Глыбокім. Быў сябрам Цэнтральнага Камітэту падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі, стаў кіраўніком палітычнай рэферэнтуры БНП, старшыня БНП у Глыбокім. Уступіў да Беларускай краёвай абароны, атрымаў чын лейтэнанта.

У 1944 годзе адмовіўся працаваць намеснікам прэзідэнта Беларускай Цэнтральнай Рады ў Слуцку. 27 чэрвеня 1944 года ўдзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе.

Пасля эвакуацыі з Усходняй Прусіі летам 1944 года далучыўся да батальёна «Дальвіц». 17 лістапада 1944 года дэсантаваўся ў раёне Ліды ў групе з Кастусём Шышэям, але яны былі выкінутыя ня ў тым месцы і рэшткі групы пад кіраўніцтвам Кастуся Шышэі далучыліся да польскай Арміяй Краёвай.[2] У снежні таго ж года падчас адной з аблаваў група была разбітая, а Янка Гінько трапіў у палон да НКУС. Праходзіў на працэсе кіраўніцтва Беларускай незалежніцкай партыі у Мінску ў 1946 годзе. Янка Гінько быў асуджаны на 25 гадоў савецкіх канцлагераў.

У 1953 або 1954 годзе трапіў на Інту, працаваў маркшэйдарам (спецыяліст у падземнай геадэзіі) і пазнаёміўся з Пётрай Рашэтнікам. Вызваліўся пасля 1956 года, застаўся працаваць на Інце. Ажаніўся і з дапамогай жонкі атрымаў дазвол на пражыванне ў Маскве. Наведваў Беларусь.

Апошнія гады жыцця цяжка хварэў. Памёр у 1980-х гадах.

Зноскі

  1. Казак 2001.
  2. http://jivebelarus.net/history/new-history/return-of-bnp.html?page=11#lnk12 «Мы — беларускія салдаты…» (Кастусь Шышэя)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць