Януш Збаражскі

ваявода брацлаўскі

Януш Мікалаевіч Збаражскі (? — 1608) — ураднік, ваенны дзеяч.

Януш Збаражскі
3-і ваявода брацлаўскі
1576 — 1608
Папярэднік Андрэй Іванавіч Вішнявецкі[d]
Пераемнік Ян Патоцкі[d]
староста пінскі[d]
13 сакавіка 1581 — 1590
Папярэднік Лаўрын Война
Пераемнік Юрый Збаражскі
староста крамянецкі[d]
1574 — 1608
Папярэднік Мікалай Збаражскі
Пераемнік Крыштаф Збаражскі
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
Нараджэнне мерк. 1553
Смерць 1608[1]
Род Збаражскія
Бацька Мікалай Збаражскі
Маці Марыя з Казекаў[d]
Дзеці Юрый Збаражскі і Крыштаф Збаражскі
Дзейнасць дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з княжацкага роду Збаражскіх герба «Карыбут». Нарадзіўся ў сям’і Мікалая Андрэевіча Збаражскага.

Ваявода брацлаўскі з 1576 года; стараста крэменецкі з 1574, пінскі ў 1581—1590 гадах. Пасол на сойм 1573 года. У час Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў вызначыўся ў Чашніцкай бітве 1567 года, пры ўзяцці Полацка ў 1579 і Вялікіх Лук у 1580 годзе, аблозе Пскова ў 1581 годзе. Неаднаразова адбіваў напады крымскіх татараў на ўкраінскія землі (найбуйнейшыя — у 1576 і 1594). Удзельнічаў у заключэнні Ям-Запольскага перамір’я 1582 года.

Літаратура правіць

  1. Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. ВольскіKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 63. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2