Ян Антоні Пашакоўскі

Ян Антоні Пашакоўскі (14 лютага 1684, паблізу Шадава, Упіцкі павет, ВКЛ — 3 чэрвеня 1757, Нясвіж) — педагог, гісторык, тэолаг і выдавец. Член ордэна езуітаў. Доктар філасофіі (1718).

Ян Антоні Пашакоўскі
Дата нараджэння 14 лютага 1684(1684-02-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 1757(1757-06-03) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Альма-матар

Біяграфія правіць

Паходзіў са шлях­ты Упіцкага павета. Вучыўся ў Коўне, навіцыяце ў Вільні, у Нясвіжскім калегіуме (1702—1703), Віленскай акадэміі. З 1700 года езуіт, з 1713 — святар. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Коўне (1714—1715) і Крожах (1715—1716), быў прэфектам школы ў Коўне (1717—1718), выкладаў філасофію ў Вільні (1718—1721), быў дырэктарам курсаў і загадчыкам гаспадаркі Нясвіжскага калегіума. У 1722—1735 гадах выхавальнік Гераніма Фларыяна Радзівіла, сына Міхала Радзівіла Рыбанькі. Рэктар Слуцкага (1735—1739) і Нясвіжскага (1739—1742) калегіумаў, духоўнік і пісар у Нясвіжы (1742—1756). У 1756—1757 гадах выкладаў французскую мову і ўсеагульную гісторыю ў Нясвіжскім калегіуме. Памёр у Нясвіжы.

Дзейнасць правіць

У Нясвіжы меў магчымасць карыстацца бібліятэчнымі зборамі Радзівілаў, дзякуючы у т.л. і гэтаму напісаў шматлікія тэалагічныя, палемічныя, гістарычныя працы.

Найважнейшай справай Я. Пашакоўскага лічаць яго дзейнасць па стварэнні і выданні календароў. За 1737—1749 гадах ён выдаў у Вільні дваццаць «Палітычных каляндарыкаў», якімі распачаў гісторыю віленскага перыядычнага друку. У адрозненне ад календарнай традыцыі выключыў са сваіх выданняў астралогію, прагностыку і іншыя забабоны, а запоўніў звесткамі з гісторыі і культуры Вялікага княства Літоўскага. Гэтым думаў заахвоціць моладзь да чытання гістарычных прац, пагатоў, у 1739 годзе ў езуіцкіх навучальных установах было ўведзена выкладанне гісторыі. Яна Пашакоўскага лічаць першым папулярызатарам гістарычнай навукі ў ВКЛ.

Таксама выдаў працы па гісторыі Рэфармацыі: «Гісторыя лютэрская» («Hіstorіa luterska», Вільня, 1745), «Гісторыя кальвінская» («Hіstorіa kalwіńska», Варшава, 1747), «Гісторыя пра пачатак адступніцтва англіканскай царквы» («Hіstorіa o początku odszczepіeństwa Koścіoła Anglіkańskіego», Варшава, 1748) і інш. Склаў біяграфічны слоўнік езуітаў ВКЛ. Апошнія гады жыцця працаваў над гісторыяй царквы ў Рэчы Паспалітай, якая засталася незавершанай.

Зноскі

Літаратура правіць