Ян А́рнашт Смо́лер, нямецкі варыянт — Ёган Эрнст Шмалер (в.-луж.: Jan Arnošt Smoler, ням.: Johann Ernst Schmaler; 3 сакавіка 1816, Мерцдарф (Луча), Прусія — 13 чэрвеня 1884, Баўтцэн, Саксонія) — сербалужыцкі лінгвіст, заснавальнік сербалужыцкага мовазнаўства[2]:13—14, публіцыст, рэдактар і выдавец газеты Serbske Nowiny і часопіса Łužičan, заснавальнік сербалужыцкага кніжнага выдавецтва і кніжнай крамы, адзін з заснавальнікаў арганізацыі «Маціца сербская», арганізатар будаўніцтва «Сербскага дома» ў Баўтцэне — цэнтра нацыянальнага і культурнага жыцця лужычан, адзін з лідараў сербалужыцкага нацыянальнага адраджэння XIX стагоддзя[2]:13—14[3].

Ян Арнашт Смолер
в.-луж.: Jan Arnošt Smoler
ням.: Johann Ernst Schmaler
Дата нараджэння 3 сакавіка 1816(1816-03-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 1884(1884-06-13)[1] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Korla Jan Smoler[d]
Дзеці Marko Smoler[d]
Род дзейнасці мовазнавец, пісьменнік, выдавец
Навуковая сфера мовазнаўства
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Помнік Я. А. Смолеру, усталяваны ў Баўтцэне

Я. А. Смолер нарадзіўся ў 1816 годзе ў прускай частцы Верхняй Лужыцы, у вёсцы Луча, размешчанай паблізу ад Хойерсверды. Яго бацька Корла Ян Смолер быў пратэстанцкім кантарам і настаўнікам, які служыў у вёсцы Лоза. У Лозе Ян Смолер вучыўся ў пачатковай школе. З 1827 года Я. А. Смолер быў залічаны ў гімназію Баўтцэна. Пасля заканчэння навучання ў гімназіі ў 1836 годзе ён паступіў ва ўніверсітэт у Брэслаў на тэалагічны факультэт, дзе правучыўся да 1840 года, а затым захапіўся славянскім мовазнаўствам і літаратурай, якія вывучаў у 18401845 гадах пад кіраўніцтвам паэта Ф. Л. Чэлакоўскага, аднаго з актыўных удзельнікаў чэшскага нацыянальнага адраджэння. Ужо ў гімназіі Я. А. Смолер арганізаваў гурток, у якім разам з іншымі вучнямі займаўся вывучэннем сербалужыцкай мовы. Падчас канікулаў Я. А. Смолер падарожнічаў па Лужыцам, запісваў розныя фальклорныя творы. Падчас паездак па роднаму краю ён збіраў весткі аб межах лужыцкіх зямель і колькасці сербалужыцкага насельніцтва[2]:13. У 1841 годзе апублікаваў лужыцкае эпічнае песнапенне «Нашыя хлопцы з вайны едуць».

Пасля заканчэння вучобы ва ўніверсітэце Я. А. Смолер прысвяціў сябе даследаванням у галіне мовазнаўства, запісваў і выдаваў слоўнікі, дапаможнікі па вывучэнню лужыцкай мовы, займаўся арганізацыяй гурткоў, у якіх навучаліся чытанню і пісьму па-лужыцку, а таксама выкладаннем у гэтых гуртках, садзейнічаў рэформе правапісу[2]:14. У 1847 годзе пры актыўным удзеле Я. А. Смолера заснавана сербалужыцкае нацыянальнае культурна-асветніцкае таварыства «Маціца Сербская» (в.-луж.: Maćica Serbska), асноўнай задачай якога стала выдавецкая дзейнасць на роднай мове[2]:15. Я. А. Смолер актыўна ўдзельнічаў у рэдагаванні і выданні перыядычнага друку на сербалужыцкай мове. У 1841 годзе ён быў адным з ініцыятараў выдання літаратурнай газеты «Jutnička». З 1848 па 1852 год быў галоўным рэдактарам культурна-грамадскага і літаратурнага альманаха «Časopis Maćicy Serbskeje». Ён супрацоўнічаў з Я. П. Ёрданам у выданні штодзённай газеты «Jutnička», у 1849 годзе атрымаў пасаду рэдактара штотыднёвіка «Tydźenska Nowina», перайменаванага пазней у «Сербскія навіны» (в.-луж.: Serbske Nowiny), у 18501854 гадах ён робіцца яе выдаўцом і займаецца выданнем газеты аж да 1884 года. У 1851 годзе адкрыў у Будзішыне першую ў гісторыі кніжную краму[4], якой з 1863 года займаўся ў супрацоўніцтве з Янам Багуверам Пехам пад назвай «Schmaler und Pech». З 1860 года Я. А. Смолер таксама выдаваў часопіс «Łužičan». Каб пазаёміць больш шырокае кола чытачоў з матэрыяламі, якія тычацца сербалужыцкага народа, яго гісторыі і культуры, Я. А. Смолер таксама выдаваў перыёдыку на нямецкай мове[2]:14. З 1859 па 1883 гады ён некалькі разоў наведваў Расію, супрацоўнічаў як з рускімі, так і з вучонымі з іншых славянскіх краін і рэгіёнаў, быў прыхільнікам ідэй панславізму[3][5].

Усё сваё жыццё Я. А. Смолер прысвяціў як вывучэнню сербалужыцкай мовы і літаратуры, так і садзейнічанню іх захаванню і развіццю, уся яго дзейнасць была накіравана на абуджэнне ў лужычанах нацыянальнай самасвядомасці і імкнення да актыўнага супраціўлення германізацыі. Шмат якія дасягненні сербалужыцкага нацыянальнага адраджэння 18401880 гадоў рэалізоўваліся дзякуючы Я. А. Смолеру па яго ініцыятыве ці з яго ўдзелам[2]:13. Памёр 13 чэрвеня 1884 года ў Баўтцэне.

Унёсак у навуку правіць

 
Карта Лужыц, складзеная Я. А. Смолерам у 1843 годзе

Я. А. Смолер вядомы як збіральнік сербалужыцкага фальклору, яго кніга «Песні верхніх і ніжніх лужыцкіх сербаў» (Pjesnički hornych a delnych Lužiskych Serbow) была выдадзена сумесна з Л. Гаўптам у 1841—1843 гадах. Аб ёй станоўча адклікаліся шмат якія знатакі народнай культуры таго часу, уключаючы братоў Грым. Я. А. Смолер быў першым, хто збіраў звесткі аб межах рассялення лужычан і іх колькасці на тэрыторыі Прусіі і Саксоніі. Значным з’яўляецца ўнёсак Я. А. Смолера ў вывучэнне мовы, гісторыі, культуры і этнаграфіі лужыцкіх сербаў, у стварэнне падручнікаў і слоўнікаў серба-лужыцкай мовы. Я. А. Смолер таксама ўдзельнічаў у рэфармаванні правапісу верхнялужыцкай мовы. Асноўныя яго работы па мовазнаўству: Kleine Grammatik der serbisch-wendischen Sprache in der Oberlausitz і «Нямецка-сербалужыцкі слоўнік» (Němsko-serbski słownik)[3].

Сям’я правіць

Быў бацькай лужыцкага журналіста і грамадскага дзеяча Марка Смолера.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Jan Arnošt Smoler // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г д е ё Лаптева Л. П., Кунце П. История серболужицкого народа.
  3. а б в Моторный В. А. Смолер. — Краткая литературная энциклопедия (КЛЭ). — В 9 т. Т. 6: Присказка — «Советская Россия» / Гл. ред. А. А. Сурков. — м: Сов. энцикл., 1971. — 1040 стб. — Фундаментальная электронная библиотека «Русская литература и фольклор» (ФЭБ)
  4. Гугнин А. А. Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней. С. 105.
  5. Супрун А. Е. Серболужицкие языки // Введение в славянскую филологию. — Минск, 1989. — С. 76—81.

Літаратура правіць

  • Гугнин А. А. Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней / Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений. М., 1997. С. 4, 64, 94—97, 99—100, 102, 105, 107—108, 120. ISBN 5-7576-0063-2
  • Kunze P. Jan Arnošt Smoler. Ein Leben für sein Volk // Schriften des Sorbischen Instituts Band 10. — Domowina. — Bautzen, 1995. — ISBN 3-7420-1624-5. (Kunz P. Štóž swoju narodnosć z česću zańdźe. Nadźije a skutki Jana Arnošta Smolerja // Wobrazki ze Serbow. 1. — Ludowe Nakł. Domowina. — Budyšin, 1995. — ISBN 3-7420-1637-7.)
  • Lier H. A. Schmaler, Johann Ernst // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 31. — Duncker & Humblot. — Leipzig, 1890. — С. 617—619.
  • Česko-lužicke styky v 1.polovině 19. století // Česko-lužický věstník, 2007, с. 55.