Ян Вацлаў Антанін Стаміц

Ян Вацлаў Антанін Ста́міц (Іаган Венцэль Антон)[6] (чэшск.: Jan Václav Antonín Stamic; ням.: Johann Wenzel Anton Stamitz; 19 чэрвеня 1717, Гаўлічкаў-Брод — 27 сакавіка 1757, Мангейм) — чэшскі кампазітар і скрыпач, дырыжор, педагог; заснавальнік мангеймскай школы, новага канцэртнага стылю аркестравага выканання. Бацька Карала Стаміца і Антаніна Стаміца.

Ян Вацлаў Антанін Стаміц
чэшск.: Jan Václav Antonín Stamic
ням.: Johann Wenzel Anton Stamitz
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1717(1717-06-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 1757(1757-03-27)[1][3] (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці Anton Stamitz[d], Franziska Lang[d] і Carl Stamitz[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор, музыказнавец, філосаф, скрыпач
Інструменты скрыпка
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Carl Stamitz[d], Franz Ignaz Beck[d], Christian Cannabich[d], Karl Joseph Toeschi[d] і Anton Stamitz[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў сям’і арганіста. Вучыўся ў бацькі Антаніна Ігнаца Стаміца, у 17281734 гадах у гімназіі ў Йіглаве, затым у Карлавым універсітэце ў Празе. Як скрыпач-віртуоз шмат канцэртаваў. Прыдворны музыкант у Пфальцы і Мангейме, кіраваў прыдворнай капэлай у Штутгарце. З 1744 года 1-ы скрыпач, з 1748 года кіраўнік Мангеймскай капэлы.

Стаміц лічыцца заснавальнікам мангеймскай музычнай (кампазітарскай і аркестравай) школы, для якой характэрны, у прыватнасці, беспрэцэдэнтная самастойнасць партый духавых інструментаў і інтэнсіўнае выкарыстанне крэшчэнда ўсяго аркестра ў процівагу стрыманай дынаміцы барочнай музыкі.

Творчасць правіць

Спрыяў станаўленню класічнага тыпу 4-часткавай сімфоніі, узмацніў тэматычныя і дынамічныя кантрасты ў санатна-сімфанічным цыкле, рэфарматар аркестра (уключыў у яго склад валторны і кларнеты). Сярод твораў: больш за 70 сімфоній, 10 аркестравых трыа, 16 канцэртаў для скрыпкі з аркестрам, канцэрт для кларнета з аркестрам (першы ў гісторыі музыкі), камерна-інструментальныя ансамблі, культавая харавая музыка і інш.

Паўплываў на творчасць еўрапейскіх кампазітараў XVIII стагоддзя. Сярод вучняў яго сыны Карал Стаміц і Антанін Стаміц і інш.

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Johann Wenzel Anton Stamitz // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. а б Стамиц Ян Вацлав Антонин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Deutsche BiographieMünchen BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
  6. БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць