Ян Збажына

паэт і празаік

Ян Збажына, сапраўднае імя Іван Мікалаевіч Савіцкі (31 сакавіка 1964, Баранавічы — 10 лютага 2011[1], Брэст) — беларускі паэт і празаік, грамадскі дзеяч.

Ян Збажына
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 31 сакавіка 1964(1964-03-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 2011(2011-02-10) (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Ян Збажына

Скончыў гістарычны факультэт ГрДУ (1993). Працаваў выкладчыкам грамадска-гістарычных дысцыплін у школах і ВНУ г. Баранавічы. Заснавальнік маладзёжнага і скаўцкага руху ў г. Баранавічы. Таксама займаўся журналістыкай, адзін з заснавальнікаў Баранавіцкага філіяла БАЖ.

Аўтар кнігі твораў «Пыл саркафагаў» (2004)[2], зборніка паэзіі (бібліятэчка часопіса «Маладосць»). Друкаваўся ў зборніках «Агледзіны» (1998), «Паэзія Берасцейшчыны „Дзядзінец“» (1999). Таксама, асобныя творы Я. Збажыны — апавяданні, афрызмы, версэты, вершы, танка, хоку, эсэ — друкаваліся ў баранавіцкіх газетах «Наш край», «Шаг», «Інтэкс-прэс», газеце ТБМ «Наша слова», у Брэсцкай абласной газеце «Заря», у Беластоцкім штотыднёвіку «Ніва», газеце «Літаратура і мастацтва» (афарызмы, 1998), часопісах «Першацвет» (1994), «Бярозка» (1995), «Маладосць» (1995), «Полымя» (1997), «Дзеяслоў» (2006)[3][4], літаратурным альманаху «Святліца» (2000[5], 2006[6]; Баранавічы), два вершы — «Гербарый» і «Начныя матылі» — у альманаху «Жырандоля» (2009; Брэст)[7].

Як згадвае Алесь Аркуш:

У вершах Збажыны ёсць такія дасягненні, якія сапраўды сталіся набыткам беларускай паэзіі. Гэта ягоныя эксперыменты з вершаванай формай. Бадай цяжка якога-небудзь іншага беларускага паэта з яго пакалення паставіць з Янам поруч у гэтай справе — хіба што Юрася Пацюпу. Збажына пісаў і ўжо добра засвоеныя нашай паэзіяй санэты, трыялеты, танка, хокку, але і досыць экзатычныя візуальныя вершы — гэта калі вершаваныя радкі ўтвараюць нейкую графічную выяву, або раўналежныя вершы — калі паэтычная думка раскладаецца на два вектары, з дапамогай розных ракурсаў і сэнсавых алюзій утвараючы своеасаблівы аб’ёмны паэтычны эфект.

Захаваліся відэазапісы с удзелам паэта[8], у тым ліку інтэрв’ю тэлекампаніі «IntexTV»[9].

Крыніцы правіць

  1. Памёр Ян Збажына (Савіцкі) . Наша Ніва. Праверана 20 студзеня 2024.
  2. Пыл саркафагаў . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 21 студзеня 2024.
  3. Дзеяслоў 24 . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 21 студзеня 2024.
  4. Ян Збажына (№24). dziejaslou.by. Праверана 21 студзеня 2024.
  5. Святліца 2000 . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 21 студзеня 2024.
  6. Святліца 2006 . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 21 студзеня 2024.
  7. Жырандоля № 2, 2009 . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 21 студзеня 2024.
  8. Паэт Ян Збажына. “Снег”. 07.02.2004г.(нявызн.). Праверана 21 студзеня 2024.
  9. Ян Збажына. Інтэрв’ю тэлеканалу "Intex" г.Баранавічы. 04.02.2005г.(нявызн.). Праверана 21 студзеня 2024.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць