Ян Кароль Копаць

(1633—1681) кашталян троцкі
(Пасля перасылкі з Ян Караль Копаць)

Ян Кароль Копаць (? — 1 мая 1681) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Ян Кароль Копаць
Герб «Роля»
Герб «Роля»
Кашталян троцкі
1670 — 1 мая 1681
Папярэднік Ян Себасцьян Кэнштарт
Пераемнік Цыпрыян Павел Бжастоўскі
Ваявода полацкі
1658 — 1670
Папярэднік Аляксандр Людвік Радзівіл
Пераемнік Казімір Ян Сапега
Нараджэнне каля 1633
Смерць 1 мая 1681(1681-05-01)
Род Копці
Бацька Васіль Васілевіч Копаць
Маці Барбара з Хадкевічаў[d]
Жонка Лукрэцыя Марыя Строцы[d][1]
Дзеці Францішка з Копцяў[d][2] і Ганна з Копцяў[d]

Біяграфія правіць

У 1630—1640-я гады вучыўся ў Навадворскай акадэміі ў Кракаве, Кракаўскай акадэміі, Падуанскім універсітэце.

Староста берасцейскі ў 1652—1665 і 1670—1680 гадах. Вялікі літоўскі чашнік у 1656—1658 гадах і падстолі ў 1658 годзе, ваявода полацкі з 1658 года; пасол на соймы ад Берасцейскага павета ў 1648, 1650, 1653 гадах.

У палітычнай дзейнасці цесна звязаны з ваяводам віленскім і вялікім гетманам літоўскім Паўлам Янам Сапегам, нясвіжскім ардынатам Міхалам Казімірам Радзівілам. У 1664—1665 гадах падтрымліваў групоўку Пацаў, выступаў разам з імі за пажыццёвае абранне караля. У 1660-я гады стаў дзяржаўцам дрыскім, бельскім, ковенскім, атрымаў Гарадзенскую эканомію.

Незадаволеная ім полацкая шляхта выступіла ў падтрымку Багуслава Радзівіла, прызначанага полацкім ваяводам яшчэ ў 1654 годзе; спрэчка паміж імі скончылася пераводам у 1670 годзе Яна Кароля на пасаду кашталяна троцкага.

У 1672 годзе быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.

Фундатар кляштара бенедыкцінцаў у Гарадзішчы каля Пінска.

Сям’я правіць

Паходзіў з роду Копцяў, сын Васіля Копця і Барбары Хадкевіч, дачкі кашталяна віленскага Гераніма Хадкевіча.

Ажаніўся з Лукрэцыяй Марыяй Строцы, удавой полацкага ваяводы Аляксандра Людвіка Радзівіла. З ёй меў дзвюх дачок:

Літаратура правіць

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 239. — ISBN 978-83-65880-49-9
  2. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 96. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6