Ян Кшаптоўскі ці Саба́ла, Саба́лік (польск.: Jan Krzeptowski, Sabała, Sabalik, 26 студзеня 1809 года, Касцяліска — 8 снежня 1894 года, Закапанэ, Аўстра-Венгрыя) — польскі паэт, гуральскі пясняр, расказчык і музыкант, горны праваднік. Прозвішча «Кшаптоўскі» Ян узяў сабе ў сталым узросце. Ян, як і многія гуралі таго часу, жыў пад мянушкай «Сабала, Сабалік» і паходзіў з гуральскага роду Гансяніцаў.

Ян Кшаптоўскі
Jan Krzeptowski
Ян Кшаптоўскі, фатаграфія
Ян Кшаптоўскі, фатаграфія
Род дзейнасці паэт, музыкант
Дата нараджэння 26 студзеня 1809(1809-01-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1894(1894-12-08) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Помнік Яну Кшаптоўскаму ў Закапанэ

Біяграфія правіць

Ян Кшаптоўскі нарадзіўся 26 студзеня 1809 года ў вёсцы Касцяліска (сёння ў Малапольскім ваяводстве). У маладосці Ян займаўся браканьерствам. Удзельнічаў у Хахалоўскім паўстанні, за што быў асуджаны аўстрыйскім судом і пэўны час знаходзіўся ў зняволенні. Пакінуўшы паляўнічы промысел, Ян стаў займацца музычнай дзейнасцю і суправаджаў турыстаў у Татрах. Суправаджаў Цітуса Халубінскага ў яго краязнаўчых даследаваннях і дапамагаў мастаку Станіславу Віткевічу у яго падарожжах па гарах. Станіслаў Віткевіч у сваіх сачыненнях называў Яна Кшаптоўскага «Гамерам Татраў».

Апошнія гады свайго жыцця Ян Кшаптоўскі пражываў у Закапанэ ў пансіянаце Ванды Лільпаповай. Ян Кшаптоўскі памёр 8 снежня 1894 года і быў пахаваны на могілкі заслужаных ў Закапанэ.

Сачыненні правіць

Са слоў Яна Кшаптоўскага былі запісаны гуральскія казкі, байкі і песні, якія папулярызавалі Станіславаў Віткевіч і Генрых Сянкевіч. Некаторыя сачыненні Яна Кшаптоўскага былі выдадзены асобнымі кнігамі:

  • Bajki według opowiadań Jana Sabały Krzeptowskiego z Kościeliska, Bronisław Dembowski, 1892
  • Sabała. Portret, życiorys, bajki, powiastki, piosnki, melodie, Andrzej Stopka Nazimek, 1897.

Памяць правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць