Ян Лівенс (нідэрл.: Jan Lievens; 24 красавіка 1607, Лейдэн — 4 чэрвеня 1674, Амстэрдам) — нідэрландскі мастак Залатога стагоддзя. Звычайна асацыюецца з Рэмбрантам, з якім быў дружны і працаваў у адной майстэрні, у падобным стылі. На доўгі час быў забыты, бо з 1632 года працаваў як прыдворны мастак у Англіі і іншых краінах.

Ян Лівенс
Фатаграфія
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1607(1607-10-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1674(1674-06-04)[1][5][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Jan Andrea Lievens[d]
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, мастак-гравёр
Жанр партрэт
Уплыў Joris van Schooten[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся жывапісу з васьмігадовага ўзросту, у тым ліку ў Пітэра Ластмана, вучнем якога некалькімі гадамі пазней стаў Рэмбрант. Маладыя мастакі пасябравалі, у іх была агульная студыя, у працах 1626—1631 гадоў прыкметна іх уплыў адно на аднаго. Канстантэйн Хёйгенс, партрэт якога Лівенс напісаў, пакінуў мемуарную запіску аб наведванні майстэрні двух мастакоў у 1628 годзе.

У 1632—1644 гадах Лівенс жыў у Вялікабрытаніі, працаваў пры англійскім двары, пакінуў партрэт караля Карла I. У гэты перыяд ён адчуў уплыў Ван Дэйка. Пазней працаваў у Антверпене, Гаазе, Берліне. Карыстаўся высокім заступніцтвам, вёў раскошнае жыццё. З 1655 года жыў у Амстэрдаме. Канец жыцця правёў у галечы, сям’я адмовілася ад яго, каб не браць на сябе даўгі мастака.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Jan Lievens — 2009.
  3. Czech National Authority Database Праверана 28 студзеня 2023.
  4. Czech National Authority Database Праверана 15 сакавіка 2023.
  5. Jan Lievens // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.